Іказьненскі замак
| Помнік абарончай архітэктуры | |
Іказьненскі замак | |
Іказьненскі замак, з мапы 1613 г. | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Іказьнь |
| Заснавальнік | Іван Сапега |
| Дата заснаваньня | XVI ст. |
| Дата скасаваньня | XVIII стагодзьдзе |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Іказьненскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Іказьні. Знаходзіўся на паўднёва-ўсходняй ускраіне выспы Замку возера Іказьні. Існаваў у XVI—XVIII стагодзьдзях. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Замак у Іказьні ў 1504 годзе заклаў браслаўскі староста Іван Сапега. У 1515 годзе замак вытрымаў аблогу маскоўскіх войскаў. Гісторык Аляксандар Гваньіні ў 2-й палове XVI ст. адзначаў, што «Іказьнь — замак мураваны і места драўлянае… ад Браслава ў 2 мілях ляжыць».
За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1583) у 1561 годзе Сапегі разьмясьцілі ў замку значную залогу наёмных войскаў. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1654 годзе замак захапілі маскоўскія войскі, у 1655 годзе тут знаходзіліся швэдзкія аддзелы.
Замак зруйнавалі ў часы Вялікай Паўночнай вайны[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мастацкая рэканструкцыя Паўла Татарнікава паводле матэрыялаў Міхася Ткачова і Міколы Волкава
- Выгляд да сярэдзіны XVI ст.
- Па перабудове Льва Сапегі, 1590-я гг.
- Па перабудове Яна Станіслава Сапегі, 1629 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213В000197 |