Ігнат Гагалінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ігнат Гагалінскі
Старшыня Цэнтральнага камітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі
25 лістапада 1928 — 13 сьнежня 1931[1]
Папярэднік: Павал Каруза
Наступнік: Адольф Клімовіч
Старшыня Беларускага студэнцкага саюзу
1928 — 1935
Папярэднік: І. Лабанец
Наступнік: Мікола Шчорс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: каля 1905
Адукацыя: Віленскі ўнівэрсытэт

Ігнат Гагалінскі — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Доктар мэдычных навук.

У сярэдзіне 1920-х — студэнт мэдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. 7 траўня 1926 прамаўляў на магіле Казімера Сваяка[2]. Браў удзел у сьвяточных мерапрыемствах 20-годзьдзя беларускай прэсы, што ладзіла БСРГ 18 верасьня 1926 году ў Вільні[3].

У 1928 годзе стаў старшынём Беларускага Студэнцкага Саюзу [4] і галоўным рэдактарам «Студэнцкай думкі»[5]. У лістападзе 1928 быў абраны старшынём ЦК БХД[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кіраўніцтва хрысьціянскіх дэмакратаў Беларусі ў міжваенны пэрыяд // Крыніца.info, 20 верасьня 2014 г. Праверана 25 лютага 2016 г.
  2. ^ Стаповіч Б. З успамінаў пра Казіміра Сваяка // Полымя, 1990. — Эл. рэсурс Westki.info
  3. ^ Кароткі нарыс беларускага пытаньня: — Менск: І. П. Логвінаў, 2009. С. 276
  4. ^ І. А. Саракавік. Грамадскі рух студэнцтва Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд // Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ — пачатак ХХІ ст.): матэрыялы Рэсп. навук. канф. (Гродна, 23-24 кастр. 2008 г.) / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: І. І. Коўкель (адк. рэд.) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2009.
  5. ^ Małgorzata Moroz. Krynica. Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu. — Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2001. — Эл. рэсурс Kamunikat.fontel.net (пол.)
  6. ^ Helena Kozłowska. Urodził się z duszą poety. O Mikołaju Dworzeckim z okazji 100 rocznicy urodzin // Czasopis 11/2003. — Эл. рэсурс Kamunikat.fontel.net (пол.)