Перайсьці да зьместу

Kamunikat.org

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Kamunikat.fontel.net»)
Камунікат
лац. Kamunikat
Знак старонкі
Тып Інтэрнэт-бібліятэка
Даступныя мовы
Уладальнік Радыё Рацыя
Аўтар Яраслаў Іванюк
Пачатак працы 2000 год
Рэгістрацыя Няма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa 9527 (у Беларусі)
Старонка ў сеціве

Камуні́кат (Kamunikat.org) — беларуская інтэрнэт-бібліятэка, заснаваная беластоцкім журналістам Яраславам Іванюком у якасьці старонкі бюлетэню Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.

У 2007 року была адной з найбуйнейшых у сьвеце[1], дзе было столькі крыніцаў на беларускай мове. Складалася з трох асноўных разьдзелаў — «кнігі», «часопісы» і «артыкулы». Налічвала больш за 1000 беларускіх кніжак і часопісаў[2]. На галоўнай старонцы рэсурсу штодзённа рэгістравалася каля тысячы наведваньняў.

У 2010 годзе штодзённа бачыну наведвала да 2000 чытачоў[3]. У сеціўнай бібліятэцы налічавалася амаль 6000 беларускіх выданьняў[4].

У ліпені 2023 году рашэньнем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ да сайту быў абмежаваны на тэрыторыі Беларусі[5]. У 2025 годзе сайт і старонкі праекта дадалі ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]