Ігнасьё Камача
| Ігнасьё Камача | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 траўня 1990[1][2] (35 гадоў) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2008 | Атлетыка Мадрыд Б[d] | 12 (0) |
| 2008—2011 | Атлетыка Мадрыд | 22 (2) |
| 2011—2017 | Маляга | 175 (16) |
| 2017—2020 | Вольфсбург | 17 (0) |
| Зборныя | ||
| 2005 | Гішпанія (да 15)[d] | 1 (0) |
| 2008—2009 | Гішпанія (да 19)[d] | 14 (4) |
| 2008—2013 | Гішпанія (да 21)[d] | 9 (0) |
| 2009 | Гішпанія (да 20)[d] | 2 (0) |
| 2014 | Гішпанія | 1 (0) |
Ігнасьё Камача Барноля (па-гішпанску: Ignacio Camacho Barnola; нар. 4 траўня 1990 году, Сарагоса, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі паўабаронцы. Ягоны бацька Хуан Хасэ, а таксама старэышй брат Хуаніньнё, таксама зьяўляюцца футбалістамі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Атлетыка»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ігнасьё пачаў сваю кар’еру ў футбольнай школе «Сарагосы», але неўзабаве яго заўважылі скаўты сталічнага «Атлетыка», які ў 2005 годзе запрасіў футбаліста ў сваю футбольную акадэмію. 1 сакавіка 2008 году ў матчы супраць «Барсэлёны», Камача дэбютаваў у Ля Лізе. «Матрасьнікі» атрымалі перамогу зь лікам 4:2, а з маладым паўабаронцам быў падпісаны кантракт[3]. 3 траўня за адзін дзень да свайго 18-годзьдзя, у паядынку супраць «Рэкрэатыва», Ігнасьё забіў свой першы гол у чэмпіянаце Гішпаніі[4].
Нягледзячы на ўдалыя выступы ў дэбютным сэзоне, у наступным Камача мала зьяўляўся на поле, абмяжоўваючыся матчамі на Кубак Гішпаніі. Галоўны трэнэр «Атлетыка», Хавіер Агірэ, рабіў стаўку на партугальца Манішэ й пачаткоўца каманды аргентынца Эвэра Банэгу. Сытуацыя крыху палепшылася пасьля таго, як Манішэ быў адхілены ад гульняў пасьля сутычкі з новым галоўным трэнэрам Абэлем Рэсінам. Сэзон 2009—2010 гадоў Камача мала гуляў, у асноўным выходзячы ў канцы матчаў.
«Маляга»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пошуках гульнявой практыкі ў сьнежні 2010 году Ігнасьё перайшоў у «Малягу»[5]. 8 студзеня 2011 году ў матчы супраць «Атлетыка» зь Більбао, ён дэбютаваў у новым клюбе[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Атлетыка»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2010
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2010
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ignacio Camacho // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Ignacio Camacho Barnola // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Atlético maintain top-four challenge. UEFA.com
- ↑ Atlético y Málaga llegan a un principio de acuerdo por Camacho y Asenjo. Atlético de Madrid
- ↑ Top-three finish in Malaga's sights(недаступная спасылка). ESPN Soccernet
- ↑ Barca ease to Malaga scalp. ESPN
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Маляга»
- Профіль на BDFutbol
- Профіль на Futbolme
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk