Ігар Ясінскі
| Ігар Ясінскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 ліпеня 1990[1] (36 гадоў) | |
| Рост | 176 см[2] | |
| Вага | 75 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2012 | Дынама Менск | 6 (0) |
| 2010 | → Дняпро Магілёў | 1 (0) |
| 2012 | → Нёман Горадня | 25 (0) |
| 2013—2014 | Нёман Горадня | 14 (0) |
| 2015 | Мікашэвічы | 13 (0) |
| 2016 | Нафтан | 3 (0) |
| 2016 | Белшына | 13 (2) |
| 2017 | Каўна Жальгірыс | 26 (0) |
| 2018 | Слуцак | 19 (0) |
| 2019—2021 | Спадарожнік | 62 (2) |
| 2021 | Дняпро Магілёў | 17 (0) |
| 2022 | МЛ Віцебск | 16 (0) |
| 2023 | Паперпрам | 26 (0) |
| Зборныя | ||
| 2009 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2010—2012 | Беларусь (да 21) | 14 (0) |
І́гар Ясі́нскі (нарадзіўся 4 ліпеня 1990 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскага «Дынама». З 2007 году праходзіў у асноўны склад, але ў большасьці гуляў за дубль. У сакавіку 2012 году быў аддадзены ў гадавую арэнду гарадзенскаму «Нёману», дзе быў трывалым гульцом асноўнага складу. Па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама», але ў красавіку 2013 году пакінуў сталічны клюб[3]. Першую палову сэзону 2013 году прапусьціў праз пашкоджаньні. У ліпені 2013 году падпісаў зь «Нёманам» кантракт на паўтары гады. У другой палове 2013 году на полі не зьяўляўся, толькі набіраў форму ў матчах за дублюючы склад гарадзенцаў. Першую палову 2014 году прапусьціў праз чарговую траўму, а з чэрвеня 2014 году пачаў зьяўляцца ў асноўным складзе «Нёмана». Звычайна гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але часам выкарыстоўваўся як правы абаронца або паўабаронца.
У сьнежні 2014 году стала вядома, што Ігар пакіне гарадзенскі клюб празь ягонае цяжкае фінансавае становішча[4]. У студзені 2015 году стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніту»[5], дзе стаў перадусім толькі выходзіць на замену. У студзені 2016 году пакінуў Мікашэвічы[6]. Пасьля зыходу з «Граніта» праходзіў прагляд у такіх клюбах, як то «Слуцак», «Нёман», «Віцебск», «Крумкачы», аднак сэзон 2016 году ў выніку распачаў у складзе наваполацкага «Нафтану». Спачатку гуляў у першым складзе наваполацкага клюбу, але хутка страціў месца ў старце і пачаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 году пакінуў «Нафтан»[7] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[8], дзе стаў асноўным апорным паўабаронцам, аднак ня здолеў выратаваць бабруйскі клюб ад вылету ў Першую лігу.
У пачатку 2017 году трэнаваўся зь «Белшынай», а ў сакавіку падпісаў кантракт з «Каўна Жальгірысам»[9]. У лютым 2018 году вярнуўся ў Беларусь, пасьля прагляду стаўшы гульцом «Слуцка»[10]. У слуцкай камандзе зьяўляўся на полі нерэгулярна, часьцей выходзячы на замену. У сьнежні 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Слуцак»[11]. У пачатку 2019 году трэнаваўся з жыткавіцкім ЮАСам, аднак у красавіку, пакінуўшы каманду, стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка». Замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды і стаў ейным капітанам. У сэзоне 2020 году дапамог «Спадарожніку» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[12]. У першай палове 2021 году заставаўся адным з асноўных гульцоў рэчычанаў у Найвышэйшай лізе.
У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся з Найвышэйшай лігі, прыяднаўся да магілёўскага «Дняпра»[13], дзе трывала замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскі клюб[14], пасьля чаго некаторы час трэнаваўся з «Гомлем», а ў лютым стаў гульцом рагачоўскага «Макслайна»[15]. Паводле вынікаў сэзона 2022 дапамог клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу, куды ён, аднак, ня быў дапушчаны.
У студзені 2023 году перайшоў у гомельскі «Паперпрам»[16]. Пакінуў клюб па заканчэньні кантракта ў студзені 2024 году[17].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Граніт | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
| Нафтан | 2016 | Найвышэйшая ліга | 3 | 0 |
| Белшына | 13 | 2 | ||
| Слуцак | 2018 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Igor Yasinski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://vk.com/photo-121879905_457250622
- ↑ Игорь Ясинский покинул минское "Динамо" (рас.)
- ↑ Сулима, Савицкий, Рыбак, Рапалис, Ясинский, Витус и Зубович покинут "Неман" (рас.)
- ↑ Ясинский и Луцевич перешли в "Гранит", Толканица покинул клуб (рас.)
- ↑ Ясинский покинет «Гранит» (рас.)
- ↑ "Нафтан" объявил о расставании с Трипковичем, Котляром, Ясинским и Турлиным (рас.)
- ↑ Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами” (рас.) Архіўная копія ад 2019-01-07 г.
- ↑ Каунасский "Жальгирис" объявил о подписании Игоря Ясинского (рас.)
- ↑ Тимошенко и Ясинский подписали контракты со "Слуцком" (рас.)
- ↑ "Слуцк" расстался с Ясинским (рас.)
- ↑ Игорь Ясинский остается в "Спутнике" (рас.)
- ↑ Ясинский, Цеслюкевич и Федосов стали игроками "Днепра" (рас.)
- ↑ Хотов, Федянин и Ясинский покинули "Днепр" (рас.)
- ↑ Ясинский стал игроком "Макслайна", два игрока продлили контракты, в Рогачевский клуб перейдет Баланович (рас.)
- ↑ Игорь Ясинский стал игроком "Бумпрома" (рас.)
- ↑ Игорь Ясинский покинул "Бумпром" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 4 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Каўна Жальгірыс»
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Спадарожнік» Рэчыца
- Футбалісты клюбу «Макслайн» Віцебск
- Футбалісты клюбу «Паперпрам» Гомель
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты