Ятра
Ятра | |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Наваградзкі |
Сельсавет: | Валеўскі |
Насельніцтва: | 289 (2002) |
Колькасьць двароў: | 133 |
Тэлефонны код: | +375 1597 |
Паштовы індэкс: | 231402 |
Аўтамабільны код: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°25′20″ пн. ш. 25°47′45″ у. д. / 53.42222° пн. ш. 25.79583° у. д.Каардынаты: 53°25′20″ пн. ш. 25°47′45″ у. д. / 53.42222° пн. ш. 25.79583° у. д. |
Ятра на мапе Беларусі Ятра |
Я́тра[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, уваходзіць у Валеўскі сельсавет і зьяўляецца цэнтрам таварыства з абмежаванай адказнасьцю (ТАА) «Ятра».
Знаходзіцца на рацэ Ятранка (прыток Моўчадзі), за 28 км на поўдзень ад Наваградку, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню згаданае ў 1554 годзе як двор Цішковіча.
Пад час паўстаньня 1830—1831 гадоў у Ятры быў створаны першы на наваградчыне паўстанцкі атрад. Узначаліў яго ўладальнік Ятры, былы напалеонаўскі афіцэр, палкоўнік Юзэф Кашыц. 22 ліпеня 1831 году гэты атрад увайшоў у Наваградак вызваліў палітычных вязьняў, пашкодзіў частку справаводзства ніжняга земскага суду, паліцыі і ратушы. Быў сканфіскаваны правіянт з запаснага магазіна. Да паўстанцаў далучыўся Францішак Міцкевіч, які быў прызначаны часовым кіраўніком гораду. Ю. Кашыц, прызнаны ўрадам дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі, эміграваў у Францыю. Маёнтак Ятра быў канфіскаваны і перададзены ў казну.
З 12 кастрычніка 1940 году да 25 чэрвеня 2008 году — цэнтар Ятраўскага сельсавету. 25 чэрвеня 2008 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Ятраўскага ў Валеўскі сельсавет[2].
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Нараджэньня Божай Маці
- Званіца (руіны)
- Помнік воінам-землякам
- Мэмарыяльны помнік камандзіру партызанскага атрада С. К. Камышову
- 4 брацкія магілы 8-мі партызан
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 «О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ятра на Radzima.org