Японская праваслаўная царква
Япо́нская правасла́ўная царква́ (па-японску: 日本ハリストス正教会 — ніхон халісутосу сэйкё:кай) — аўтаномная праваслаўная царква Японіі, якая ўваходзіць у склад Маскоўскага Патрыярхата. Налічвае каля 36 тысячаў чалавек. Кананічная тэрыторыя — Японія.
Заснаваная расейскім місіянэрам архімандрытам (потым архіяпіскапам) Мікалаем (Касаткіным) (1836—1912) які прыбыў у Японію ў 1861 годзе паводле рашэньня Сьвятога Сінода Расейскай праваслаўнай царквы.
У 1870 годзе ён заснаваў і ўзначаліў Расейскую праваслаўную місію ў Японіі. Перавёў на японскую мову Сьвяшчэннае Пісаньне, набажэнскія кнігі, пабудаваў у Токіё Васкрасенскі сабор. У 1970 годзе сьвяціцель Мікалай быў прылічаны да аблічча сьвятых Расейскай праваслаўнай царквой. У тым жа годзе РПЦ надала Японскай праваслаўнай царкве аўтаномію.
У Японскай праваслаўнай царкве тры япархіі: Усходне-Японская (катэдра ў Сэндаі), Заходне-Японская (катэдра ў Кіёта) і Такійская (катэдра ў Токіё).
У ЯПЦ адзін манастыр — мужчынскі Сьвятой Сафіі ў прэфэктуры Ціба.
Галавой Японскай аўтаномнай праваслаўнай царквы зьяўляецца архіяпіскап Данііл (Нусіра). Тытул Прадстаяцеля: Высокапрэасьвяты Архіяпіскап Такійскі, Мітрапаліт усёй Японіі.
Рэзыдэнцыя і катэдральны сабор Васкрасеньня Хрыстова (пры якім знаходзіцца адзіная праваслаўная сэмінарыя) знаходзяцца ў Токіё.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|