Маскоўская патрыярхія
| Маскоўская патрыярхія | |
| рас. Московская патриархия | |
| Уваход у Данілаў манастыр (2008 год) | |
| Абрэвіятура | МП |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 1589 (436 гадоў таму) |
| Тып | падразьдзяленьне |
| Юрыдычны статус | рэлігійная арганізацыя |
| Штаб-кватэра | Паўднёвая адміністрацыйная акруга, Данілаўскі раён, вул. Данілаўскі Вал, Данілаў манастыр[1] |
| Месцазнаходжаньне | Масква |
| Каардынаты | 55°42′39″ пн. ш. 37°37′50″ у. д. / 55.71083° пн. ш. 37.63056° у. д.Каардынаты: 55°42′39″ пн. ш. 37°37′50″ у. д. / 55.71083° пн. ш. 37.63056° у. д. |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Расея |
| Сяброўства | Расейская праваслаўная царква |
| Афіцыйныя мовы | расейская (дэ-факта) |
| Патрыярх | Кірыла |
| Кіраўнік справамі | Рыгор (Пятроў) |
| Патрыяршы намесьнік | Павал (Панамароў) |
| Кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыяту | Фама (Масалоў) |
| Асноўныя асобы | Марк (Галаўкоў), Ксенія (Чарнега) |
| Зьвязаныя кампаніі | Маскоўская мітраполія |
| Сайт | patriarchia.ru/ua |
| Колішняя назва | Маскоўскі патрыярхат (да 2000 году) |
Маскоўская патрыярхія — падразьдзяленьне Расейскай праваслаўнай царквы, якое яднае ўстановы пад наўпроставым кіраўніцтвам маскоўскага патрыярха.
Паводле 8-й главы Статуту РПЦ 2000 году, валодала паўнамоцтвамі прадстаўляць патрыярха[2]. У яе склад уваходзілі: адміністрацыйны сакратарыят, выдавецтва, прэс-служба, кіраўніцтва справамі, управа Маскоўскай мітраполіі, управа ў справах япархіяў у краінах блізкага замежжа, а таксама 3 камісіі: 1) каардынацыі выставачнай дзейнасьці, 2) фізычнай культуры і спорту, 3) узнагародная[3].
Да ўхваленьня Статуту РПЦ 2000 году мела адначасна ўзаемазамяняльную назву Маскоўскі патрыярхат, які пасьля стаў 2-й афіцыйнай назвай РПЦ[4]. У царкоўна-гістарычнай літаратуры тэрмін ужываецца для пазначэньня той часткі цяперашняй Расейскай праваслаўнай царквы з 1589 да канца XVII стагодзьдзя, якая знаходзілася ў юрысдыкцыі маскоўскіх патрыярхаў, гэта значыць з выняткам Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату і ўніяцкіх япархіяў Сьвятога Пасаду ў Рэчы Паспалітай. Назва «Маскоўскі патрыярхат» часта ўжываецца, каб адрозьніць гэтае рэлігійнае аб'яднаньне ад іншых праваслаўных арганізацыяў усходняй традыцыі, якія не ўзаемадзейнічаюць з патрыярхам маскоўскім або маюць вялікую ступень адміністрацыйнай незалежнасьці ад Сынода МП.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Маскоўская патрыярхія (РПЦ) (рас.) // Расейская праваслаўная царква, 2 сьнежня 2017 г. Праверана 20 чэрвеня 2025 г.
- ^ Статут Расейскай праваслаўнай царквы. Глава VIII. Маскоўская патрыярхія і сынадальныя ўстановы (рас.) // Расейская праваслаўная царква, 2 сьнежня 2017 г. Праверана 20 чэрвеня 2025 г.
- ^ Маскоўская патрыярхія (Арганізацыі) (рас.) // Расейская праваслаўная царква, 2 сьнежня 2017 г. Праверана 20 чэрвеня 2025 г.
- ^ Устав Русской православной церкви, Глава I, пункт 2 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Аб праекце (укр.) // Расейская праваслаўная царква, 2025 г. Праверана 20 чэрвеня 2025 г.
- Навіны (укр.)
- Аддзел вонкавых царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату (укр.)