Перайсьці да зьместу

Мікалай (Касаткін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мікалай Японскі»)
Мікалай Японскі
Архіяпіскап Мікалай
Мікалай Японскі
Сьвяты
Сьвецкае імя Іван Касаткін
Манаскае імя Мікалай
Нарадзіўся 13 жніўня 1836
Бярозаўскі пагост, Бельскі павет, Смаленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 16 лютага 1912
Токіё, Японія
Шануецца праваслаўе
Услаўлены 10 красавіка 1970
У ліку Роўнаапостальных
Галоўная сьвятыня часткі мошчаў у Такійскім саборы і Хакадацкай царкве
Дзень памяці 16 лютага
Атрыбуты кніга, япіскапскі рыштунак
Працы пераклад на бунга Новага Запавету, Псалтыру і богаслужэбных кнігаў
Падзьвіжніцтва заснавальнік Праваслаўнай царквы ў Японіі

Архіяпі́скап Мікала́й (сьвецкае імя — Іва́н Дзьмітрыевіч Каса́ткін; 1 (13) жніўня 1836 — 3 (16) лютага 1912) — япіскап Расейскай Царквы; місіянэр, заснавальнік Праваслаўнай царквы ў Японіі. Праслаўлены ў ліку сьвятых як роўнаапостальны; памяць — 3 лютага паводле Юліянскага календара.

Мікалай (Касаткін)

Нарадзіўся ў Смаленскай губэрні ў сям’і дыякана. Скончыў Бельскую духоўную вучэльню і Смаленскую духоўную сэмінарыю. У ліку найлепшых вучняў у 1857 быў рэкамэндаваны і паступіў у Санкт-Пецярбурскую духоўную акадэмію, дзе ў 1860 року, даведаўшыся, што існуе вакансія на пасаду настаяцеля царквы пры нядаўна адчыненым расейскім консульстве ў г. Хакадатэ (Японія, падаў заяўку і быў абраны для гэтага служэньня. Тады ж прыняў пастрыг.

2 ліпеня 1861 прыбыў у Хакадатэ. Першыя гады свайго знаходжаньня ў Японіі айцец Мікалай самастойна вывучаў японскую мову, культуру і побыт японцаў і займаўся арганізацыйнымі пытаньнямі для адкрыцьця падвор’я Расейскай праваслаўнай царквы. Першым хрышчаным японцам у 1868 року стаў сынтаісцкі сьвятар Такума Савабэ, былы самурай, які прыйшоў ў хату да а. Мікалая, каб забіць яго. Да 1870 року праваслаўная суполка налічвала звыш 4 тыс. чалавек, а да 1912 — каля 33 тысячаў чалавек і 266 праваслаўных суполак.

У 1870 року па хадатайніцтве а. Мікалая, узьведзенага ў сан архімандрыта, была адкрытая расейская духоўная місія з цэнтрам у Токіё ў вядзеньні Камчацкай япархіі. У 1880 а. Мікалай узьведзены ў сан япіскапа Рэвельскага, вікарыя Рыскай япархіі. У працэсе місіянэрскай дзейнасьці а. Мікалай перавёў на японскую мову Сьвятое Пісаньне, іншыя багаслужэбныя кнігі, стварыў духоўную сэмінарыю, пачатковыя школы для дзяўчынак і хлопчыкаў, бібліятэку, прытулак і іншыя ўстановы. Выдаваў праваслаўны часопіс «Царкоўны весьнік» на японскай мове. 8 сакавіка 1891 быў асьвячоны катэдральны Васкрасенскі сабор (званы японцамі Нікалай-до).

Падчас расейска-японскай вайны застаўся са сваёй паствай у Японіі, аднак службы ў гэты час не праводзіліся. 24 сакавіка 1906 Найсьвяцейшы Сынод узьвёў яго ў сан архіяпіскапа Такійскага і ўсяе Японіі.

Па сьмерці а. Мікалая японскі імпэратар Мэйдзі асабіста даў дазвол на пахаваньне ў межах гораду.

10 красавіка 1970 прылічаны да ліку сьвятых.

  1. Архіепіскап Антоній (Мельникаў). Святой равноапостольный архиепископ Японский Николай. // Богословские труды, 1975, сб.14
  2. О. В. Шаталов. Святитель Николай (Касаткин) в первый период деятельности Российской православной миссии в Японии (1861—1875 гг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]