Перайсьці да зьместу

Юры Гагарын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Гагарын
Юрий Алексеевич Гагарин
9 сакавіка 1934(1934-03-09)[1][2][3][…]27 сакавіка 1968(1968-03-27)[1][2][3][…] (34 гады)
Гагарын падчас візыту ў Швэцыі
Месца нараджэньня в. Клушына, Гжацкі раён, Смаленская вобласьць, РСФСР
Месца сьмерці каля Кіржач, Уладзімерская вобласьць, РСФСР
Прыналежнасьць СССР
Званьне палкоўнік
Узнагароды
Герой Савецкага Саюзу
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна

Ю́ры Аляксе́евіч Гага́рын (9 сакавіка 1934, в. Клушына, Гжацкі раён, Смаленская вобласьць, РСФСР27 сакавіка 1968, каля Кіржач, Уладзімерская вобласьць, РСФСР) — савецкі лётчык-касманаўт, першы чалавек, які зьдзейсьніў арбітальны касьмічны палёт.

Гагарын стаў міжнароднай знакамітасьцю й быў узнагароджаны шматлікімі мэдалямі й узнагародамі, у тым ліку атрымаў званьне Герою Савецкага Саюзу, вышэйшай узнагародай краіны. «Усход-1» адзначыў свой адзіны касьмічны палёт, але ён служыў у якасьці дублюючага экіпажа да місіі «Саюз-1», які скончыўся аварыяй са сьмяротным зыходам. Гагарын пазьней стаў намесьнікам дырэктара падрыхтоўкі касманаўтаў Цэнтру падрыхтоўкі за межамі Масквы, які ў далейшым была названы ягоным імем. Гагарын загінуў у 1968 годзе, калі пілятаваў самалёт МіГ 15 і разьбіўся на ім.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, ягоныя бацькі працавалі ў мясцовым калгасе[4]. Юры быў трэцім дзіцем у сям’і з чатырох, ягоная старэйшая сястра даглядала малых пакуль бацькі працавалі. Скончыў Любярэцкае рамеснае вучылішча і адначасова 7-й кляс школы працоўнай моладзі, атрымаў спэцыяльнасьць фармоўшчыка-ліцейніка ў 1951 з адзнакай[5]. Як адзін зь лепшых вучняў быў накіраваны на працяг вучобы ў Саратаўскі індустрыяльны тэхнікум, які скончыў у 1955 годзе. У маладосьці Гагарын цікавіўся космасам і плянэтамі[6]. Падчас вучобы пачаў займацца ў Саратаўскім аэраклюбе, у 1955 годзе паводле рэкамэндацыі камісіі аэраклюбу паступіў у 1-е Чкалаўскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча імя Варашылава ў Арэнбургу, якое скончыў у 1957 годзе. Служыў у Запаляр’і, непадалёк ад нарвэскай мяжы, дзе часьцяком назіраецца надвор’е не прыгоднае для палётаў. У 1957 годзе пабраўся шлюбам з Валянцінай Гарачовай.

Савецкія касманаўты злева направа: Павал Паповіч, Юры Гагарын, Валянціна Церашкова ў студыі тэлебачаньня, Масква, 1 студзеня 1964 году

9 сьнежня 1959 году Гагарын напісаў заяву з просьбай залічыць яго ў групу кандыдатаў у касманаўты. Ужо праз тыдзень яго выклікалі ў Маскву для праходжаньня ўсебаковага мэдычнага абсьледаваньня ў Цэнтральным навукова-дасьледчым авіяцыйным шпіталі. У пачатку наступнага году рушыла ўсьлед яшчэ адна спэцыяльная мэдкамісія, якая прызнала старэйшага лейтэнанта Гагарына прыдатным для касьмічных палётаў. 3 сакавіка 1960 году загадам Галоўнакамандуючага ВПС Канстанціна Вяршыніна Гагарын быў залічаны ў групу кандыдатаў у касманаўты, у якую ў выніку ўвайшло дваццаць кандыдатаў, а 11 сакавіка Гагарын разам зь сям’ёй выехаў да новага месца працы. З 25 сакавіка пачаліся рэгулярныя заняткі па праграме падрыхтоўкі касманаўтаў.

12 красавіка 1961 году Юры Гагарын на касьмічным караблі «Ўсход-1», створаным у дасьледча-канструктарскім бюро Сяргея Каралёва, стартаваў з касмадрома «Байканур» і зьдзейсьніў першы касьмічны палёт, абляцеўшы зямны шар за 108 хвілінаў і вярнуўшыся на Зямлю. За гэты палёт яму было прысвоена званьне Героя Савецкага Саюза і воінскае званьне маёра датэрмінова, якое он атрымаў зьяўляючыся старэйшым лейтэнантам, а пачынаючы з 12 красавіка 1962 году, дзень палёту Гагарына ў космас быў абвешчаны сьвятам — Днём касманаўтыкі.

У 1961 годзе Гагарын паступіў у Ваенна-паветраную інжынэрную акадэмію імя Жукоўскага ў Маскве. Паралельна вучобе рыхтаваўся да далейшых касьмічных палётаў, то бок быў дублёрам Уладзімера Камарова пры ягоным палёту на караблі «Саюз-1», які скончыўся трагічнай гібельлю касманаўта. У 1966 годзе Гагарына абралі Ганаровым чальцом Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. 17 лютага 1968 году пасьпяхова абараніў дыплёмную работу па шматразовым касьмічным лятальным апараце і быў рэкамэндаваны ў ад’юнктуру акадэміі[7].

Загінуў 27 сакавіка 1968 году ў авіяцыйнай катастрофе паблізу вёсцы Навасёлава Кіржацкага раёну Ўладзімерскай вобласьці падчас трэніравальнага палёту на самалёце УТЗ МіГ-15 разам зь лётчыкам-інструктарам Уладзімерам Сярогіным. Імем Гагарына названы кратэр на зваротным баку Месяца, яго родны горад быў перанайменаваны ў Гагарын. Таксама імя Гагарына прысвоенае ваенна-паветранай акадэміі ў Моніна пад Масквой. Міжнароднай авіяцыйнай фэдэрацыяй (ФАІ) заснаваны мэдаль імя Юрыя Гагарына.

  • Гагарин Ю.А. «Дорога в космос. Записки летчика-космонавта СССР». — М.: Правда, 1961.
  • Гагарин Ю.А., Лебедев В. И. «Психология и космос». — М.: Молодая Гвардия, 1968.
  1. ^ а б в Гагарин Юрий Алексеевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 5 : Вешин — Газли. — С. 623.
  2. ^ а б в Juri Alexejewitsch Gagarin // filmportal.de — 2005.
  3. ^ а б в Juri Alexejewitsch Gagarin // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Tito, Dennis (13 November 2006). «Yuri Gagarin». Time Europe via Time.com.
  5. ^ Большая Российская энциклопедия: В 30-ти тт. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 6. Восьмеричный путь — Германцы. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2006. — 767 с.
  6. ^ French, Francis; Burgess, Colin (2007). «Into That Silent Sea: Trailblazers of the Space Era, 1961-1965». Lincoln: University of Nebraska Press. pp. 2. ISBN 0-8032-1146-5.
  7. ^ Сергей Белоцерковский. «Диплом Гагарина». — Молодая гвардия, 1986. — 173 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юры Гагарынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў