Перайсьці да зьместу

Эрціль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрціль
рас. Эртиль
Герб Эрцілю Сьцяг Эрцілю
Дата заснаваньня: 1897
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Варонеская вобласьць
Плошча:
  • 20 км²
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 47345
Паштовы індэкс: 397030
Нумарны знак: 36, 136
Геаграфічныя каардынаты: 51°50′0″ пн. ш. 40°48′0″ у. д. / 51.83333° пн. ш. 40.8° у. д. / 51.83333; 40.8Каардынаты: 51°50′0″ пн. ш. 40°48′0″ у. д. / 51.83333° пн. ш. 40.8° у. д. / 51.83333; 40.8
Эрціль на мапе Расеі
Эрціль
Эрціль
Эрціль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://ertil.org/

Эрціль (па-расейску: Эртиль) — горад (з 1963 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Эрцільскага раёну Варонескай вобласьці. Насельніцтва складае 10 410 чалавек паводле зьвестак за 2017 год. Горад разьмешчаны ў 112 км ад гораду Варонеж і ў 10 км ад мяжы з Тамбоўскай вобласьцю, і, такім чынам, зьяўляецца самым паўночным з усіх гарадоў вобласьці.

Цукровы завод у 1916 годзе.

У XI—XIII стагодзьдзях на гэтай зямлі месьціліся паселішчы полаўцаў. У 1699 годзе паводле загаду Пятра I на гэтыя месцы пачалі перасяляць сялянаў з Уладзімерскага, Кастрамскога і іншых паветаў Расеі. У канцы XVIII стагодзьдзя ад імя імпэратрыцы Кацярыны II гэтыя землі за заслугі перад Імпэрыяй атрымаў граф Аляксей Арлоў-Часьменскі. Афіцыйна гэтая тэрыторыя пачала называцца «Эрцільская стэп». Да канца XIX стагодзьдзя Эрціль зьяўлялася адным зь вядучых месцаў прамысловага сэктару Варонескай губэрні ў галіне вытворчасьці цукару. Атрымаўшы немалую пазыку ў Дзяржаўным дваранскім зямельным банку браты Арловы арганізавалі будаўніцтва цукровага заводу.

У 1891 годзе ў маёнтку сіламі 400 сялянаў з бліжэйшых вёсак пачалося будаўніцтва цукровага заводу, якое скончылася ў 1897 годзе. Гэтыя сяляне і сталі першымі працоўнымі заводу. Па сутнасьці завод і стаўся адпраўным пунктам, зь якога пачаліся гісторыя гораду. Першы будынак гэтага прадпрыемства разьмяшчаўся на тэрыторыі сучаснага ліцейна-мэханічнага заводу. У гады грамадзянскай вайны Эрціль напераменку пераходзіў ад белых да чырвоных, цукровы завод быў часткова разбураны і спалены. Пашкоджана была і чыгуначная станцыя. Пасьля вайны завод аднавіў сваю дзейнасьць.

У 1967 годзе ў раён была працягнута з Барысаглебску высакавольтная лінія электраперадачы, і Эрціль быў уключаны ў энэргасыстэму краіны. Да 1967 году буйныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя аб’екты, жылыя дамы абслугоўваліся дызэльнымі рухавікамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эрцільсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx (рас.)