Перайсьці да зьместу

Шон Гогі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шон Гогі
10 сакавіка 2016 — 14 студзеня 2020
14 чэрвеня 2007 — 1 лютага 2011
6 чэрвеня 2002 — 26 красавіка 2007
26 чэрвеня 1997 — 25 красавіка 2002
14 сьнежня 1992 — 15 траўня 1997
1 кастрычніка 1989 — 25 лістапада 1992
25 красавіка 1987 — 5 ліпеня 1989
з 8 лютага 2020
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 лістапада 1961(1961-11-08) (62 гады)
Партыя:
Бацька: Charles Haughey[d]
Маці: Maureen Haughey[d]
Адукацыя:

Шон Гогі (па-ірляндзку: Seán Ó hEochaidh; нар. 8 лістапада 1961[1]) – ірляндзкі палітык партыі Фіяна Фол(pl), які займае крэсла дэпутата Дойл Эрэн(be) з 2016 году.

Гогі паходзіць зь сям’і з палітычнымі традыцыямі, пасаду прэм’ер-міністра Ірляндыі(be) займалі яго дзед Шон Лэмас(pl) і бацька Чарлз Гогі(pl)[2]. Адукацыю ў галінах эканомікі й паліталёгіі ён атрымаў у Трыніці-каледжы(pl) ў Дубліне[3]. Уступіў у партыю Фіяна Фол(pl). У 1985–2003 гадох – гарадзкі саветнік Дубліна, у 1989–1990 гадох – мэр гораду[4].

У 1987 і 1989 гадох беспасьпяхова балятаваўся ў Дойл Эрэн(be). У тыя ж гады ён двойчы выбіраўся ў склад Сэнат Эрэн(pl) Адміністрацыйнаю групаю(en)[5]. Ён быў упершыню абраны ў ніжнюю палату парлямэнту Ірляндыі ў 1992 годзе, таксама пасьпяхова балятаваўся на выбарах 1997, 2002 й 2007 гадох[1][5].

У 2006–2011 гадох займаў ніжэйшую службовую пасаду дзяржаўнага міністара ў Дэпартамэнце адукацыі й навукі, у прыватнасьці курыраваў пытаньні навучаньня на працягу ўсяго жыцьця й школьнага транспарту[1][4]. У 2011 годзе Гогі ня быў пераабраны дэпутатам. У 2014 годзе вярнуўся ў Дублінскую гарадзкую раду[5]. У 2016 і 2020 гадох зноўку быў абраны ў Дойл Эрэн(be)[1][5][6].

4 лютага 2021 году ўзяў шэфства над Вітольдам Ашуркам, беларускім палітычным зьняволеным[7][8]. 30 чэрвеня 2021 году ўзяў шэфства над Дзянісам Івашыным, журналістам «Новага часу» й беларускім палітычным вязьнем[9][8].

  1. ^ а б в г Mr. Sean Haughey (анг.). ОйрахтасПраверана 2020-01-19 г.
  2. ^ Seán Haughey (анг.). Фіяна Фол(pl)Праверана 2020-01-19 г.
  3. ^ Seán Haughey TD (анг.). Фіяна Фол(pl)Праверана 2020-01-19 г.
  4. ^ а б About (анг.). seanhaughey.ie. Праверана 2020-01-19 г.
  5. ^ а б в г Seán Haughey (анг.). electionsireland.org. Праверана 2020-01-19 г.
  6. ^ Election 2020 (анг.). RTÉ.ie(en)Праверана 2020-02-10 г.
  7. ^ Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (анг.). Libereco (2021-02-04). Праверана 2021-02-24 г. Архіўная копія ад 2021-02-04 г.
  8. ^ а б Paul Cunningham.(en) (2021-07-15) Irish politicians sponsor Belarus political prisoners (анг.). RTÉ.ie(en)Праверана 2021-07-16 г. Архіўная копія ад 2021-07-16 г.
  9. ^ Irish and German MPs adopt three political prisoners from Belarus (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2021-06-30). Праверана 2021-07-05 г. Архіўная копія ад 2021-07-05 г.