Ойрахтас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Oireachtas logo.svg
Ленстэр Гаўс у Дубліне

Ойрахтас (па-ірляндзку: Oireachtas) — найвышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган Ірляндскай рэспублікі. У склад Ойрахтасу ўваходзяць:

Прэзыдэнт Ірляндыі

Дзьве палаты парлямэнту (ірл. Tithe an Oireachtais):

  • Дойл Эрэн (ніжняя палата)
  • Сэнат Эрэн (верхняя палата)

Рэзыдэнцыя парлямэнту знаходзіцца ў Ленстэр Гаўсе ў Дубліне. Ойрахтас налічвае 226 дэпутатаў, зь якіх 60 — сэнатары, а 156 — «Тахта Дойл» (ірл. Teachta Dála), дэпутаты ніжняй палаты.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ойрахтассховішча мультымэдыйных матэрыялаў