Перайсьці да зьместу

Шандар Чоры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шандар Чоры
Sándor Csoóri
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 лютага 1930 (94 гады)
Замой, мэд'е Фэер
Памёр 12 верасьня 2016(2016-09-12)[1][2][3] (86 гадоў)
Пахаваны
Дзеці Sándor Csoóri[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, эсэіст, палітычны дзяяч
Гады творчасьці 1953 — цяперашні час
Жанр паэма, верш, эсэ
Мова вугорская мова[5]
Прэміі прэмія Кошута (1990)
Узнагароды

Шандар Чоры (па-вугорску: Sándor Csoóri; 3 лютага 1930) — вугорскі паэт, эсэіст, палітычны дзяяч.

У 1950 годзе Чоры атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Рэфарматарскім Эпіскапскім калегіюме ў месьце Папа й пачынае навучаньне ў Будапэшцкім унівэрсытэце, аднак кідае вучобу з-за хваробы. Ён працуе ў шматлікіх выданьнях: 1953—1954 — журнал «Літаратурная газэта», 1955—1956 — «Новы гук». З 1956 году Чоры ня можа знайсьці працу, пакуль у 1960 не становіцца чальцом рэдкалегіі газэты пры Будапэшцкім унівэрсытэце тэхналёгіі й эканомікі. У 1960-х — адзін зь лідэраў інтэлектуальнай і палітычнай апазыцыі афіцыйнаму курсу.

Яго першая паэма пабачыла сьвет у 1953 годзе й адразу ўсхвалявала паэтычную супольнасьць Вугоршчыны. У ёй адназначна падымалася крытыка эпохі Мацяша Ракашы, зрынутага СССР старшыні Рады Міністраў Вугорскай Народнай Рэспублікі. Неўзабаве ўлада заявіла, што Чоры не зьяўляецца адным зь іх прыхільнікаў. Аднак Чоры не саступіўся й напісаў шэраг крытычных нарысаў аб ціску дыктатарскага рэжыму на жыцьцё чалавека й фармаваньне лёсу простага народу ў рэчышча сацыялістычных пераўтварэньняў. Ён быў пад наглядам спэцслужбаў на працягу некалькіх год і ня ганараваны ні воднай прэміяй.

На беларускую мову перакладаў Рыгор Барадулін[6].

  • Прэмія Атылы Ёжэфа (József Attila-díj) (1954, 1970)
  • Прэмія Гердэра (Alföld-díj) (1978, 1990)
  • (Herder-díj) (1981)
  • (Bibó István-díj) (1984)
  • Кніга годў (1985, 1995, 2004)
  • (Déry Tibor-díj) (1987)
  • (Fitz József-díj) (1989)
  • Прэмія Кошута (Kossuth-díj) (1990)
  • (Magvető Könyvkiadó Nívódíja) (1990)
  • (Radnóti Biennálé Költészeti Fődíja) (1990)
  • (Eeva Joenpelto-díj) (1995)
  • (Károli Gáspár-díj) (1997)
  • (Magyar Örökség Díj) (1997, 2005)
  • (Magyar Köztársasági Érdemrend középkeresztje a csillaggal) (2000)
  • (Magyar Művészetért Díj) (2004)
  • Прэмія Балініта Балашы (Balassi Bálint-emlékkard) (2006)
  • (Prima Primissima díj) (2008)
  1. ^ http://nemzetmuvesze.hu/nehai-kituntetettek/cso%C3%B3ri-s%C3%A1ndor/
  2. ^ Sándor Csoóri // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Sándor Csoóri // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ Elhunyt Csoóri SándorHeti Világgazdaság, 2016.
  5. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  6. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.