Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Гомель)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
Ільінская царква
Ільінская царква
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°24′54.48″ пн. ш. 31°00′30.33″ у. д. / 52.4151333° пн. ш. 31.008425° у. д. / 52.4151333; 31.008425Каардынаты: 52°24′54.48″ пн. ш. 31°00′30.33″ у. д. / 52.4151333° пн. ш. 31.008425° у. д. / 52.4151333; 31.008425
Архітэктурны стыль усходнепалеская школа дойлідзтва
Царква Сьвятога Прарока Ільлі на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
Царква Сьвятога Прарока Ільлі на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Прарока Ільлі — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Гомлі. Знаходзіцца на беразе ракі Сажа, у гістарычнай Спасавай Слабадзе, на Ільлінскім спуску[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

З боку Сажа, 1883 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую драўляную стараверскую Спасаву царкву ў Гомлі збудавалі ў 1737 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як стараверская. У 1793 годзе стары будынак царквы зруйнавалі, а ўжо 28 верасьня 1794 году асьвяцілі новую драўляную царкву пад тытулам Сьвятога Ільлі.

У першай палове XIX ст. пры царкве існаваў мяшаны мужчынскі і жаночы скіт старавераў. У 1850 годзе расейскія ўлады зачынілі скіт і царкву. 29 чэрвеня 1852 году царква зноў пачала дзеяць, з чэрвеня 1853 году пры ёй заснавалі адзінаверскі прыход.

За савецкім часам царква не зачынялася.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з трох зрубаў, пастаўленых адзін за адным адной восьсю: бабінец, сярэдні зруб, 5-гранная алтарная апсыда. Галоўны ўваход праз зашклёную галерэю (раней была адкрытая). Над бабінцам узвышаецца шмат’ярусная званіца, васьмярык на чацьверыку. Сярэдні зруб у пляне квадратны, вышэйшы за астатнія, завяршаецца двума сьветлавымі васьмерыкамі. Аб’ёмы накрываюцца выгнутымі дахамі і гранёнымі купаламі. Над апсыдай — шматсхільны дах. Гарызантальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Усярэдзіне прастора нэфа разьвіваецца вэртыкальлю. Вышыня да асновы купала складае агульную даўжыню нэфа і алтара. Бабінец і алтарнае памяшканьне з рызьніцай маюць значна меншую вышыню і перакрываюцца роўнай стольлю. Алтар аддзяляецца ад нэфа іканастасам[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камісарава, 44
  1. ^ Рогалеў А. Гомельская Ільінская царква // Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 156.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]