Расейская праваслаўная стараабрадзкая царква
Выгляд
Расейская праваслаўная стараабрадзкая царква — праваслаўная царква расейскай традыцыі; адна з галінаў стараабрадзтва (папоўскага кірунку). Лічыць сябе пераемніцай Расейскай царквы, якая існавала да рэформаў патрыярха Нікана. У літаратуры сустракаюцца назва РПСЦ — Белакрыніцкая герархія — па назьве манастыра ў Белай Крыніцы на паўночнай Букавіне, якая была ў складзе Аўстра-Вугоршчыны. Сучасная герархія РПСЦ зьявілася ў 1846 годзе, калі было адноўлена біскупскае ўзначальваньне структуры. РПСЦ знаходзіцца ў кананічных і малітоўных зносінах з Расейскай праваслаўнай стараабрадзкай царквой у Румыніі. Сучасным кіраўніком РПСЦ зьяўляецца мітрапаліт Карнілі (Тытоў).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расейская праваслаўная стараабрадзкая царква — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў