Перайсьці да зьместу

Трыест

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трыест
італ. Trieste
Трыест
Герб Трыесту Сьцяг Трыесту


Краіна: Італія
Плошча: 84,5 км²
Вышыня: 2 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 205 194 чал.
шчыльнасьць: 2428,33 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 040
Паштовы індэкс: 34100
Нумарны знак: TS
Геаграфічныя каардынаты: 45°39′1″ пн. ш. 13°46′13″ у. д. / 45.65028° пн. ш. 13.77028° у. д. / 45.65028; 13.77028Каардынаты: 45°39′1″ пн. ш. 13°46′13″ у. д. / 45.65028° пн. ш. 13.77028° у. д. / 45.65028; 13.77028
Трыест на мапе Італіі
Трыест
Трыест
Трыест
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comune.trieste.it/

Трыест (па-італьянску: Trieste, па-нямецку: Triest, па-славенску: Trst, па-харвацку: Trst, па-лацінску: Tergeste, Tergestum) — горад у італьянскім рэгіёне Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. У мінулым — вольны імпэрскі горад, сталіца Аўстрыйскага Прымор’я, адасобленая свабодная тэрыторыя.

Трыест разьмешчаны ў глыбіні Трыесцкага заліва Адрыятычнага мора, за 145 км на ўсход ад Вэнэцыі, побач з славенскай граніцай. Паводле зьвестак перапісу 1991 году насельніцтва гораду складала 231 000 чалавек; а на 31 сьнежня 2011 году — 205 194 чалавекі. Заступнікам гораду лічыцца пакутнік Св. Юст Трыесцкі. Сьвята гораду — 3 лістапада.

У час, калі рымляне заснавалі Аквілею, у раёне сучаснага Трыесту жылі кельцкія ды ілярыйскія плямёны. Першыя згадкі аб Трыесьце, пад назвай Тэргестэ (ад славенскага trg — рынак, гандлёвы пляц) адносяцца да 104 году да н. э. і належаць грэцкаму географу Артэмідору Эфэскаму: у гэты час горад быў ужо рымскім.

Пасьля заняпаду ў 476 годзе Заходнярымскае імпэрыі, Трыест падзяліў лёс астатніх істрыйскіх гарадоў, пабачыўшы остготаў, бізантыйцаў, лянгабардаў, пакуль не ўвайшоў у 774 годзе ў склад імпэрыі Карла Вялікага. Затым ім кіравалі біскупы, а ў 1203 годзе горад захапілі вэнэцыянцы. З 1382 да 1918 году горад становіцца габсбурскааўстрыйскім. З 1719 да 1891 году меў статус Вольнага порту і быў адзіным буйным портам Аўстрыі. З 1809 да 1814 году быў акупаваны французамі. Пасьля заснаваньня ў 1861 годзе Італьянскай дзяржавы, у населеным пераважна італамоўным насельніцтвам Трыесьце зьявіўся антыаўстрыйскі рух, мэтай якога было далучэньне гораду да Італіі. Па сканчэньні Першай сусьветнай вайны, 29 кастрычніка 1918 году, была заснаваная новая паўднёваславянская дзяржава — Каралеўства Югаславія, у склад якой першапачаткова ўвайшоў і Трыест (на той час колькасьць славенцаў у пэрыфэрыйных раёнах дасягала 18%). Аднак паводле падпісанай у верасьні 1919 году Сэн-Жэрмэнскай дамовы, Трыест, разам з усёй Істрыяй і Ўсходняй Фрыюліяй, перайшоў да Італіі. У час панаваньня фашыстаў адбывалася італьянізацыя славенскага насельніцтва. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны, у 1947 годзе, хаўрусьнікамі была абвешчаная Вольная тэрыторыя Трыесту. Паводле Лёнданскай дамовы 1954 году гэтая тэрыторыя была падзеленая паміж Італіяй і Югаславіяй (горад Трыест адыйшоў першым). У 1975 годзе дамаркацыйная лінія афіцыйна стала дзяржаўнай граніцай дзьвюх краінаў. З уваходам Славеніі ў 2004 годзе ў Эўразьвяз і далучэньнем яе ў 2007 годзе да шэнгенскай зоны Трыест перастаў быць горадам на ўскрайку Эўразьвязу, якім ён быў некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трыестсховішча мультымэдыйных матэрыялаў