Трыесцкая затока
Выгляд
(Перанакіравана з «Трыесцкі заліў»)
Каардынаты: 45°40′ пн. ш. 13°35′ у. д. / 45.667° пн. ш. 13.583° у. д.
Трыесцкая затока | |
Краіны вадазбору | |
---|---|
Найб. глыбіня | 37 м |
Трые́сцкая затока (па-італьянску: Golfo di Trieste, па-славенску: Tržaški zaliv, па-харвацку: Tršćanski zaljev) — плыткая затока ў Адрыятычным моры, у самым паўночным пункце Міжземнага мора. Трыесцкая затока зьяўляецца часткай Вэнэцыянскай затокі. Воды падзелены паміж Італіяй, Славеніяй і Харватыяй. З поўдня затока абмежаваная Істрыяй, самым вялікім паўвостравам Адрыятычнага мора, падзеленым паміж Харватыяй і Славеніяй. Сярэдняя салонасьць складае 37—38‰, але ўлетку паказчык падае ніжэй за 35‰. Даўжыня складае 46,6 км [1]. Месты, якія месьцяцца на узбярэжжы пратокі, уключаюць Копэр, Ізола і Піран.