Станіслаў Пац
Выгляд
Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1525 |
Памёр | 1588 |
Род | Пацы |
Бацькі | Мікалай Пац Аляксандра з Гальшанскіх |
Жонка | Крыстына з Хадкевічаў |
Дзеці | Юры, Самуэль |
Станіслаў Пац (каля 1525—1588) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (1552—1566), ваявода віцебскі (з 1566).
Трымаў Сураскае, Вяліскае і Трабскае староствы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, ваяводы падляскага, і Аляксандры з Гальшанскіх. Меў братоў Мікалая, Дамініка і Паўла.
Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі і ў Інфлянцкай вайне (1558—1582), абараняў Віцебск у 1568[1].
Ажаніўся з Крыстынай, дачкой Гераніма Хадкевіча. У шлюбе меў сыноў Юрыя і Самуэля[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.
- ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0