Самуэль Пац
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
![]() Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1590 |
Памёр | 8 студзеня 1627 |
Пахаваны | Касьцёл Сьвятых Станіслава й Уладыслава |
Род | Пацы |
Бацькі | Мікалай Пац Ганна з Сапегаў |
Жонка | Пэтранэля з Трызнаў |
Дзеці | Ян Самуэль, Дамінік Казімер, Ганна, Гілярыя |
Самуэль Пац (1590 — 8 студзеня 1627) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы вялікі літоўскі (з 1623); ротмістар, потым палкоўнік, рэгімэнтар.
Атрымаў у пажыцьцёвае карыстаньне 9 вёсак у Бабруйскім старостве, у тым ліку Парычы, ува ўласнасьць — Любонічы каля Бабруйску і Гарошкаў у Рэчыцкім павеце[2].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, падкаморыя берасьцейскага, і Ганны з Сапегаў. Меў брата Стэфана.
Ажаніўся з Пэтранэляй, дачкой ваяводы парнаўскага Пятра Трызны. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Ян Самуэль (каля 1616—1654), падстолі вялікі літоўскі
- Дамінік Казімер (? — 1655)
- Ганна, жонка Марцыяна Валовіча
- Гілярыя, жонка Яна Зяновіча[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 423.
- ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.