Палута Бадунова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
interwiki:pl
Kuzzy (гутаркі | унёсак)
д Дададзена спасылка на кнігу Лебедзевай
Радок 17: Радок 17:
==Вонкавыя спасылкі==
==Вонкавыя спасылкі==
[http://www.hist.bsu.by/konference/lebedeva.htm Валянціна Лебедзева. Палута Бадунова - палітык і жанчына]
[http://www.hist.bsu.by/konference/lebedeva.htm Валянціна Лебедзева. Палута Бадунова - палітык і жанчына]
[http://jivebelarus.net/history/faces/paluta-badunova-way-of-fight-and-sorrow.html Валянціна Лебедзева. Пуцявінамі змагання і пакутаў: Палута Бадунова.]


[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі|Бадунова, Палута]]
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі|Бадунова, Палута]]

Вэрсія ад 22:18, 31 сакавіка 2008

Бадуно́ва Палу́та (Пелаге́я) Алякса́ндраўна (7 верасьня 188529 лістапада 1938), беларускі палітык, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі, стаяла на пазыцыях незалежнасьці Беларусі.

Біяграфія

Нарадзілася ў мястэчку Навабеліца (зараз - адзін з раёнаў Гомеля). Бацька, Аляксандар Восіпавіч, арандаваў невялікі маёнтак, што і было асноўным прыбыткам сям'і, у якой гадавалася сямёра дзяцей - два сыны і пяць дачок. Палута скончыла двухкласную навучальню ў Буйнічах каля Магілёва, пасьля якой вытрымала іспыты на годнасьць хатняй настаўніцы расейскай мовы і геаграфіі. Ад 1905 года пачала працаваць у школах Гомельскага павета.

У 1914 - 1917 вучылася на вышэйшых гісторыка-літаратурных курсах ў Петраградзе, дзе і адбылося знаёмства Палуты з асяродкам маладой беларускай інтэлігенцыі. У чэрвені 1917 году была абрана сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады. Была дэпутатам Петраградзскага Савету рабочых і сялянскіх дэпутатаў. З 5 жніўня 1917 году – сябра рэвізыйнае камісіі Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацыяў у Менску. Брала ўдзел у працы І Усебеларускага зьезду. 21 лютага 1918 году ўвайшла ў Народны сакратарыят БНР, заняла пасаду народнага сакратара апекі. Удзельнічала ў адкрыцьці беларускіх дзіцячых прытулкаў і школ. Старшыня арганізаванага ў Менску 4 траўня 1918 году дабрачыннага беларускага таварыства «Цётка». Сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сакратар ЦК партыі. 12 лістапада 1919 году абраная намесьнікам старшыні Народнай Рады БНР. 17 лістапада 1919 году разам зь Язэпам Мамонькам і Вацлавам Ластоўскім была арыштаваная польскімі ўладамі. У красавіку 1920 году, як прадстаўнік БПСР, вяла перамовы з ЦК РКП(б) у Маскве. На зьезьдзе БПСР 25 сьнежня 1920 году ў Менску адстойвала палітычную лінію лавіраваньня ў адносінах да савецкай улады, лічачы магчымай трансфармацыю БССР у суверэнную нацыянальную дзяржаву. Уначы з 16 на 17 лютага 1921 году падчас акцыі па прымусовай «ліквідацыі БПСР» Палута разам з іншымі сябрамі партыі была арыштавана бальшавікамі. Ёй, кіраўніцы правай плыні партыі эсэраў, інкрымінавалася сувязь з падпольнымі арганізацыямі ў Віцебскай, Смаленскай, Гомельскай губернях, а таксама з арганізацыямі па іншы бок савецка-польскага фронту. Падчас знаходжаньня пад арыштам, значна пагоршыўся стан яе здароўя. Нарэшце, 16 жніўня 1921 яна была вызвалена.

У канцы сьнежня 1922 году нелегальна перайшла польскую мяжу і накіравалася ў Вільню. Недзе праз месяц была арыштавана польскай жандармэрыяй з мэтай высьвятленьня асобы і вяртаньня ў СССР. Толькі ў жніўні яе вызвалілі з-пад арышту з патрабаваньнем неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы. Але да таго як пакінуць Польшчу, Палута пасьпела сустрэцца і выступіць перад дзеячамі беларускага нацыянальнага руху ў Вільні, Гданьску, цудам пазьбегнуўшы затрыманьня. У 19231925 гадах жыла ў Празе. Тут паступіла ва Ўкраінскі вышэйшы педагагічны інстытут імя М. Драгаманава. Але з-за цяжкага стану здароўя, частых захворваньняў, вучоба была перапынена. Моцным ударам для Бадуновай стала навіна аб ліквідацыі БПСР, гэтае рашэньне было прынятае зьездам партыі, што адбыўся ў кастрычніку 1924 у Менску. Пачалі праяўляцца нэрвова-псіхічныя захворваньні.

У 1923 годзе ўрад БССР абвясьціў амністыю дзеячам беларускага руху, якія не змагаліся са зброяй у руках. Гэта ўсё суправаджалася палітыкай беларусізацыі, узбуйненьнем тэрыторыі БССР, пераходам да НЭПу. Чарговы раз даверыўшыся бальшавікам, недзе ў сярэдзіне 1925 году пачалі масава вяртацца эмігранты. У студзені 1925 году Палута вярнулася ў СССР. У наступныя пяць гадоў жыла ў сваёй сястры Марыі ў Менску, спрабавала наладзіць супрацоўніцтва з Інстытутам беларускай культуры. Першая хваля рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі, што пачалася ў 1930 годзе, Палуту не закранула, магчыма быў улічаны стан яе здароўя. У 1930 годзе вярнулася ў Гомель. Працавала настаўніцай у Новабеліцкай школе, на курсах беларусазнаўства ў Гомелі.

Улетку 1937 году пачалася новая хваля рэпрэсій. 3 верасьня 1937 году Палута была арыштаваная. 30 лістапада 1937 Асобая тройка НКВД БССР вынесла прысуд - 10 гадоў папраўча-працоўных лягераў. 25 траўня 1938 году прыгавораная да вышэйшай меры пакарання. Расстраляная 29 лістапада 1938 ў Менску. Рэабілітаваная 21 чэрвеня 1989 году па пастанове Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР па прычыне адсутнасьці складу злачынства.

Літаратура

  • Лебедзева В. Пуцявінамі змагання і пакутаў: Палута Бадунова. Мн.: Тэхналогія, 2004. ISBN 985-458-094-6.

Вонкавыя спасылкі

Валянціна Лебедзева. Палута Бадунова - палітык і жанчына Валянціна Лебедзева. Пуцявінамі змагання і пакутаў: Палута Бадунова.