Уладзімер Гройсман: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 46: Радок 46:
|узнагароды = {{Блёк узнагародаў|{{Ордэн «За заслугі» II ступені (Украіна)}}|{{Ордэн «За заслугі» III ступені (Украіна)}} }}
|узнагароды = {{Блёк узнагародаў|{{Ордэн «За заслугі» II ступені (Украіна)}}|{{Ордэн «За заслугі» III ступені (Украіна)}} }}
}}
}}
'''Уладзімер Барысавіч Гро́йсман''' ({{Мова-uk|Володимир Борисович Гройсман}}; нарадзіўся [[20 студзеня]] [[1978]] году, [[Віньніца]]) — [[Украіна|украінскі]] дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Украіны з 14 красавіка 2016 году. Старшыня [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўнай Рады Ўкраіны]] (з 27 лістапада 2014 да 14 красавіка 2016 году; у Раду быў выбраны ў блёку [[Пятро Парашэнка|Пятра Парашэнкі]]). Дарадца Рады народнае бясьпекі й абароны Украіны.<ref name="RNBO">[http://www.president.gov.ua/documents/18528.html Про склад Ради національної безпеки і оборони України]</ref>
'''Уладзімер Барысавіч Гро́йсман''' ({{Мова-uk|Володимир Борисович Гройсман}}; нарадзіўся [[20 студзеня]] [[1978]] году, [[Віньніца]]) — [[Украіна|украінскі]] дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Украіны з 14 красавіка 2016 году. Старшыня [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўнай Рады Ўкраіны]] (з 27 лістапада 2014 да 14 красавіка 2016 году; у Раду быў выбраны ў блёку [[Пятро Парашэнка|Пятра Парашэнкі]]). Дарадца [[Рада народнай бясьпекі і абароны Украіны|Рады народнае бясьпекі й абароны Украіны]].<ref name="RNBO">[http://www.president.gov.ua/documents/18528.html Про склад Ради національної безпеки і оборони України]</ref>


З 2006 па 2014 рок — мескі галава [[Віньніца|Віньніцы]]. Віцэ-прэзыдэнт «Асацыяцыі местаў Украіны ў пытаньнях жыльлёвае гаспадаркі» (2010—2014). З 2014 году віцэ-прэм’ер ураду Ўкраіны і міністар мясцовага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёвае гаспадаркі (з [[27 лютага]] па [[2 сьнежня]] [[2014]] року).
З 2006 па 2014 рок — мескі галава [[Віньніца|Віньніцы]]. Віцэ-прэзыдэнт «Асацыяцыі местаў Украіны ў пытаньнях жыльлёвае гаспадаркі» (2010—2014). З 2014 году віцэ-прэм’ер ураду Ўкраіны і міністар мясцовага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёвае гаспадаркі (з [[27 лютага]] па [[2 сьнежня]] [[2014]] року).
Радок 84: Радок 84:
У Вярхоўную Раду трапіў па сьпісе Блока Парашэнка. Адзін з заклікаў яго перадвыбарнай кампаніі: «Ганаруся, што я — Украінец!».
У Вярхоўную Раду трапіў па сьпісе Блока Парашэнка. Адзін з заклікаў яго перадвыбарнай кампаніі: «Ганаруся, што я — Украінец!».


27 лістапада 2014 абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. 15 сьнежня 2014 зацьверджаны ў складзе РНБА.
27 лістапада 2014 абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. 15 сьнежня 2014 зацьверджаны ў складзе [[Рада народнай бясьпекі і абароны Украіны|РНБА]].


Падтрымаў законапраект аб забароне расейскіх серыялаў, аднак яго падпісаньне зацягнулася, паколькі рэгламентных камітэт Вярхоўнай Рады разглядаў скаргу незадаволеных паслоў.
Падтрымаў законапраект аб забароне расейскіх серыялаў, аднак яго падпісаньне зацягнулася, паколькі рэгламентных камітэт Вярхоўнай Рады разглядаў скаргу незадаволеных паслоў.

Вэрсія ад 18:00, 15 красавіка 2016

Уладзімір Гройсман
16-ы прэм’ер-міністар Украіны
14 красавіка 2016 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Пятро Парашэнка
Папярэднік: Арсень Яцанюк
12-ы старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны
27 лістапада 2014 — 14 красавіка 2016
Прэзыдэнт: Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар: Арсень Яцанюк
Папярэднік: Аляксандар Турчынаў
Наступнік: Андрэй Парубій
Віцэ-прэм’ер ураду і міністар мясцовага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёвае гаспадаркі Ўкраіны
27 лютага 2014 — 27 лістапада 2014
Прэзыдэнт: Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар: Арсень Яцанюк
Папярэднік: Генадзь Цемнік
Наступнік: Генадзь Зубко
Галава места Віньніца
26 сакавіка 2006 — 27 лютага 2014
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Віктар Януковіч
Аляксандар Турчынаў (в. а.)
Папярэднік: Аляксандар Дамброўскі
Наступнік: Сяргей Маргуноў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 студзеня 1978 (46 гадоў)
Віньніца,
Украінская ССР,
СССР
Партыя: Блёк Пятра Парашэнкі
Сужэнец: Алена Іванаўна
Дзеці: Крысьціна, Юлія і Давыд
Бацька: Барыс Ісакавіч Гройсман
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені

Уладзімер Барысавіч Гро́йсман (па-ўкраінску: Володимир Борисович Гройсман; нарадзіўся 20 студзеня 1978 году, Віньніца) — украінскі дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Украіны з 14 красавіка 2016 году. Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны (з 27 лістапада 2014 да 14 красавіка 2016 году; у Раду быў выбраны ў блёку Пятра Парашэнкі). Дарадца Рады народнае бясьпекі й абароны Украіны.[2]

З 2006 па 2014 рок — мескі галава Віньніцы. Віцэ-прэзыдэнт «Асацыяцыі местаў Украіны ў пытаньнях жыльлёвае гаспадаркі» (2010—2014). З 2014 году віцэ-прэм’ер ураду Ўкраіны і міністар мясцовага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёвае гаспадаркі (з 27 лютага па 2 сьнежня 2014 року).

Дзяцінства і маладосьць

У 1994 годзе скончыў Віньніцкую сярэднюю школу № 35. Вучыўся як усе — сярэдне. Ва ўзросце 14 гадоў пачаў працоўную дзейнасьць у прадпрыемстве свайго бацькі. У жніўні 1994 года ва ўзросце 16 гадоў быў нават прызначаны камерцыйным дырэктарам прыватнага малога прадпрыемства «Вока», з лістапада 1994 года — камерцыйным дырэктарам прадпрыемства «Юнацтва» свайго бацькі Барыса Гройсман, пасол Віньніцкае мескае рады 24-га скліканьня (2002—2006 гг.).

У 2003 годзе скончыў недзяржаўнае вышэйшую навучальную ўстанову — Міжрэгіянальную акадэмію кіраваньня людзьмі па спецыяльнасьці «Правазнаўства». У лютым 2010 года скончыў Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіраваньня пры Прэзідэнце Украіны, стаўшы магістрам па спецыяльнасьці «Кіраваньне грамадзкім развіцьцём» і спэцыялізацыі «Упраўленьне на абласным і мясцовым узроўнях».

Дарослае жыцьцё

На пасадзе галавы места Віньніца

У 2002 годзе ва ўзросце 24-х гадоў перамог на выбарах па акрузе № 29 і стаў самым маладым паслом Віньніцкае мескае рады. У лістападзе 2005 года абраны пісарам Віньніцкае мескае рады і выконваючым абавязкі галавы места Віньніца. У сакавіку 2006 года перамог на выбарах галавы места Віньніца.

На наступных выбарах 31 кастрычніка 2010 г. быў вылучаны на пасаду мескае галавы Віньніца ад грамады «Сумленьне Украіны» і пераабраны галавою са значнай падтрымкай — 77,8% галасоў.

На пасадзе мескае галавы Гройсман вёў праграму замены ліхтароў і асьвятленьня вуліц, якая была ўведзена яшчэ ў 2002 годзе; распачаў праект энергазберажэньня і максімальнага асвятленьня места. Падчас першага року на пасадзе галавы места Віньніца пачаў маштабны рамонт асфальтавага пакрыцьця ўсіх магістральных і многіх другарадных вуліц места. У 2006 годзе дасягнуў значнага памяншэньня маштабаў стыхійнага гандлю.

У сьнежні 2006 года пасьля падпісаньня Мемарандума аб узаемаразуменьні паміж урадамі Швайцарскай Канфэдэрацыі і Украіны спрыяў пачатку супрацоўніцтва паміж Віньніцаю і ўправаю Цюрыха. З 2007 па 2011 гады Віньніца атрымала ад Цюрыха 116 сьпісаных трамвайных вагонаў 1959 і 1960-х гадоў вытворчасьці. Пазьней у іх зьявіўся бясплатны Wi-Fi. У 2012 ініцыявана рэфармаваньня гарадскога транспарту, скарочана колькасьць маршрутных таксі. У 2013 годзе ў доўг закуплена 30 аўтобусаў і 40 тралейбусаў.

Акрамя замежнай падтрымкі былі створаны інструменты ўдзелу мясцовага капіталу ў развіцьці места. Так на ўмовах сумеснага фінансаваньня ў Віньніцы ўжо больш за 5 гадоў ажыцьцяўляецца пракладка вадаправода і каналізацыі, рамантуюцца вуліцы ў прыватным сектары, зьмяшчаецца палігон цьвёрдых бытавых адходаў у прыгараднай ваколіцы.

У 2008 годзе спрыяў стварэньню першага «Празрыстага офісу» па прадастаўленьні адміністрацыйных паслуг насельніцтву, у далейшым сістэма «празрыстых офісаў» на базе былых райвыканкамаў Віньніцы была распаўсюджаная па Украіне.

З 2007 па 2013 гады дамогся прыходу ў Віньніцу зьнешніх інвестыцый у аб’ёме больш чым 736 млн грн.

Служба ва ўрадзе Ўкраіны

27 лютага 2014 па запрашэньні прэм’ер-міністра Украіны Арсеня Яцанюка заняў пасаду віцэ-прэм’ер-міністра Украіны — міністар мясцовага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёвае гаспадаркі. Асноўны напрамак дзейнасьці — правядзеньне задумы раздачы ўлады мясцовым урадам на месцах[3][4].

Выступіў каардынатарам рэформы дзяржаўных кантралюючых органаў. У перыяд лета-увосень 2014 узначальваў: Урадавы антыкрызісны энергетычны штаб; Дзяржаўную камісію па расследаваньні прычын авіякатастрофы самалёта Боінк 777 (з 17 ліпеня 2014); каардынаваў працу штаба па працы з бежанцамі; аднаўленьне Данбаса і працу з міжнароднымі донарамі.

Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны

У Вярхоўную Раду трапіў па сьпісе Блока Парашэнка. Адзін з заклікаў яго перадвыбарнай кампаніі: «Ганаруся, што я — Украінец!».

27 лістапада 2014 абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. 15 сьнежня 2014 зацьверджаны ў складзе РНБА.

Падтрымаў законапраект аб забароне расейскіх серыялаў, аднак яго падпісаньне зацягнулася, паколькі рэгламентных камітэт Вярхоўнай Рады разглядаў скаргу незадаволеных паслоў.

2 ліпеня 2015 падтрымаў скандальны і папулісцкі закон аб рэструктурызацыі валютных крэдытаў, у далейшым непадпісаны Прэзідэнтам.

Падчас ўрадавага крызісу 2016 разглядаўся як адзін з магчымых прэтэндэнтаў на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны ад прыхільнікаў П. Парашэнкаі[5][6][7].

На чале ўрада Ўкраіны

14 красавіка 2016 абраны на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны[8][9][10]. Адпаведную пастанову падтрымалі 257 паслоў прыхільнікаў ятра Парашэнкі, Народнага фронту, групы «Адраджэньне» і групы «Воля народа»[11].

Узнагароды

  • Ордэн «За заслугі» II ст. (27 чэрвеня 2012) — за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае развіцьцё Ўкраіны, важкія працоўныя дасягненьні і высокі прафесіяналізм
  • Ордэн «За заслугі» III ст. (26 чэрвеня 2008) — за важкі асабісты ўклад у развіцьцё канстытуцыйных асноў ўкраінскай дзяржаўнасьці, шматгадовую добрасумленьную працу, высокі прафесіяналізм і з нагоды Дня Канстытуцыі Украіны

Узнагароджаны кавалерскім Крыжам Ордэна Заслуг Рэспублікі Польшча.

Крытыка

Пасьля таго, як Уладзімір Гройсман прапанаваў звольніць 10% суддзяў замест абраньня іх без абмежаваньня часу працы, яго абоазілі словы Грамады юрыстаў Украіны і Акруговага адміністрацыйнага суда Кіева. «Грамада юрыстаў Украіны лічыць недапушчальнымі і супярэчлівымі прынцыпе вяршэнства права, любыя формы калектыўнай адказнасьці, у прыватнасьці, вызваленьне суддзяў у прапанаваны Уладзімірам Гройсманом спосабам». 12 лістапада 2015, у дзень галасаваньня за антыдыскрымінацыйныя законы, рэзка выступіў супраць аднаполых шлюбаў.

Асабістае жыцьцё

Жанаты. Разам з жонкай Аленай выхоўвае дзвюх дачок — Крысьціну і Юлію і сына Давыда.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Уладзімер Гройсмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў