Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБА) — каардынацыйны орган Украіны, створаны для вырашэньня пытаньняў народнай бясьпекі і абароны пры Прэзыдэнце Ўкраіны. У адпаведнасьці з артыкулам 107 Канстытуцыі Ўкраіны РНБА назірае і кіруе дзейнасьцю ўрадаў выканаўчай улады ў сьфэры народнай бясьпекі і абароны. Рашэньне РНБА ўводзіцца ў дзеяніне ўказамі Прэзыдэнта Ўкраіны. Паўнамоцтвы і абавязкі РНБА вызначаюцца законам.
Склад РНБА
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старшынём РНБА зьяўляецца Прэзыдэнт Украіны. Ён таксама фармуе асабовы склад РНБА. У склад РНБА па пасадзе ўваходзяць Прэм’ер-міністар Украіны, Міністар абароны Ўкраіны, Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны, Міністар унутраных спраў Украіны, Міністар замежных спраў Украіны. У пасяджэнанях РНБА Украіны можа прымаць удзел Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны.
Раднікамі Рады народнай бясьпекі і абароны Ўкраіны могуць быць кіраўнікі іншых цэнтральных органаў выканаўчай улады.
Па стане на 10 ліпеня 2015 раднікамі РНБА зьяўляюцца:
- Парашэнка Пятро Аляксеевіч — Прэзыдэнт Украіны, Старшыня Рады народнай бясьпекі і абароны Ўкраіны
- Авакаў Арсені Барысавіч — Міністар унутраных спраў Украіны
- Гвозьдзь Віктар Іванавіч — Старшыня Службы зьнешняй разьведкі Ўкраіны
- Гонтарэва Валерыя Аляксееўна — Старшыня Нацыянальнага банка Ўкраіны (па пытаньнях банкаў)
- Грыцак Васіль Сяргеевіч — Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны
- Гройсман Уладзімер Барысавіч — Старшыня ўрада Ўкраіны
- Клімкін Павал Анатоьевіч — Міністар замежных спраў Украіны
- Ложкін Барыс Яўгеневіч — Кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Ўкраіны
- Мужэнка Віктар Мікалаевіч — начальнік Генэральнага штаба — Галоўнакамандуючы Ўзброеных Сіл Украіны
- Пятрэнка Павел Дзьмітрыевіч — Міністар юстыцыі Ўкраіны
- Палтарак Сьцяпан Цімафэевіч — Міністар абароны Ўкраіны
- Раманюк Яраслаў Міхайлавіч — Старшыня Вярхоўнага Суда Ўкраіны (па пытаньнях судовых)
- Стэць Юры Валентынавіч — Міністар інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны
- Турчынаў Аляксандар Валянцінавіч — Пісар Рады народнай бясьпекі і абароны Ўкраіны
- Шокін — Генэральны пракурор Украіны (па патрэбе выклікаюць)
- Яцанюк Арсень Пятровіч — колішні прэм’ер-міністар Украіны.
Правы й абавязкі РНБА
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адпаведнасьці з Законам Украіны «Аб Радзе народнай бясьпекі і абароны Украіны» функцыямі гэтага органа зьяўляюцца:
- Унясеньне прапаноў Прэзыдэнту Ўкраіны адносна рэалізацыі асноў унутранай і зьнешняй палітыкі ў сьфэры нацыянальнай бясьпекі і абароны.
- Каардынацыя і ажыцьцяўленьне кантролю за дзейнасьцю органаў выканаўчай улады ў сьфэры нацыянальнай бясьпекі і абароны ў мірны час.
- Каардынацыя і ажыцьцяўленьне кантролю за дзейнасьцю органаў выканаўчай улады ў сьфэры нацыянальнай бяьпекі і абароны ва ўмовах ваеннага або надзвычайнага становішча і пры ўзьнікненьні крызісных сытуацыяў, якія пагражаюць нацыянальнай бясьпецы Ўкраіны.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з правамі й абавязкамі, вызначаных вышэйпаказаным Законам, Рада народнай бясьпекі і абароны Ўкраіны:
- распрацоўвае і разглядае на сваіх пасяджэньнях пытаньні, якія ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй і законамі Ўкраіны, Канцэпцыі (асноў дзяржаўнай палітыкі) нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны, Ваеннай дактрыны Ўкраіны ставяцца да сьфэры нацыянальнай бясьпекі і абароны, і падае прапановы Прэзыдэнту Ўкраіны згодна са сваімі вывадамі.
- ажыцьцяўляе бягучы кантроль дзейнасьці органаў выканаўчай улады ў сьфэры нацыянальнай бясьпекі і абароны, падае Прэзыдэнту Ўкраіны адпаведныя высновы і прапановы;
- прыцягвае да аналізу інфармацыю службовых асобаў і спэцыялістаў органаў выканаўчай улады, дзяржаўных устаноў, навуковых устаноў, прадпрыемстваў і арганізацыяў усіх формаў уласнасьці;
- пачынае распрацоўку нарматыўных актаў і дакумэнтаў па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і абароны, абагульняе практыку іх прымяненьня і вынікі праверак іх выкананьня;
- каардынуе і кантралюе перавядзеньне цэнтральных і мясцовых органаў выканаўчай улады, а таксама эканомікі краіны на работу ва ўмовах ваеннага або надзвычайнага становішча;
- каардынуе і кантралюе дзейнасьць органаў мясцовага самакіраваньня ў межах прадастаўленых паўнамоцтваў пры ўвядзеньні ваеннага або надзвычайнага становішча;
- каардынуе і кантралюе дзейнасьць органаў выканаўчай улады па супраціўленьню ад ўзброенай агрэсіі, арганізацыі абароны насельніцтва і забесьпячэньні яго жыцьцядзейнасьці, ахове жыцьця, здароўя, канстытуцыйных правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, падтрыманьню грамадзкага парадку ва ўмовах ваеннага і надзвычайнага становішча і пры ўзьнікненьні крызісных сытуацыяў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспэцы Ўкраіны.