Сяргей Шайгу: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Сартыроўка
Радок 120: Радок 120:
* [http://www.forum-mil.ru/news/shojgu_s_g/2012-01-01-2005 Сергей Шойгу на Форуме Министерства обороны Российской Федерации]
* [http://www.forum-mil.ru/news/shojgu_s_g/2012-01-01-2005 Сергей Шойгу на Форуме Министерства обороны Российской Федерации]
* [http://www.gornovosti.ru/tema/interview/sergey-shoygu-otkosit-nikomu-ne-pozvolyu50172.htm Сергей Шойгу: «Откосить никому не позволю». Интервью газете «Городские новости», 2014]
* [http://www.gornovosti.ru/tema/interview/sergey-shoygu-otkosit-nikomu-ne-pozvolyu50172.htm Сергей Шойгу: «Откосить никому не позволю». Интервью газете «Городские новости», 2014]

{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шайгу,Сяргей}}


{{Кіраўнікі рэгіёнаў Расеі}}
{{Кіраўнікі рэгіёнаў Расеі}}

Вэрсія ад 18:27, 18 чэрвеня 2015

Сяргей Шайгу
Міністар абароны Расеі
6 лістапада 2012 года — цяперашні час
Папярэднік: Анатолі Эдуардавіч Сердзюкоў
Галава Маскоўскае вобласьці
11 траўня 2012 года — 6 лістапада 2012 года
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар: Дзьмітры Мядзьведзеў
Папярэднік: Барыс Громаў
Наступнік: Андрэй Вараб’ёў
Міністар Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў
20 студзеня 1994 года — 11 траўня 2012 года[1]
Прэзыдэнт: Барыс Ельцын
Уладзімер Пуцін
Дзьмітры Мядзьведзеў
Уладзімер Пуцін
Папярэднік: пасада створана
Наступнік: Руслан Цалікаў
Старшыня дзяржаўнае рады Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў
17 красавіка 1991 года — 20 студзеня 1994 года
Прэзыдэнт: Барыс Ельцын
Папярэднік: пасада створана
Наступнік: пасада адменена
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 траўня 1955 (68 гадоў)

Сьцяг СССР Чадан, Тува, СССР
Партыя: КПСС, Адзіная Расея
Сужэнец: Ірына Шайгу
Дзеці: Юлія Шайгу[d], Ксенія Шайгу[d] і Danila Shebunov[d][3]
Бацька: Кужугет Шайгу[d]
Маці: Аляксандра Шайгу[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Сярге́й Кужуге́тавіч Шайгу́ (па-расейску: Сергей Кужугетович Шойгу, па-тувінску: Сергей Күжүгет оглу Шойгу; нарадзіўся 21 траўня 1955, Чадан, Тува, СССР) — расейскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, міністар абароны Расеі з 6 лістапада 2012 года. Гэнэрал з 2003. Гэрой Расеі з 1999.

Старшыня дзяржаўнай рады РСФСР і Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў (1991-1994), міністар па надзвычайным становішчам (1991-2012), Галава Маскоўскае вобласьці (2012).

Галава міжабласное грамады “Адзінства” (1999—2001), адзін са старшыняў грамады «Адзіная Расея» (2001—2002, разам з Ю. М. Лужковым і М. Ш. Шайміевым.

Галава Расейскае краязнаўчае грамады (з 2009).

Паходжаньне

Сяргей Шойгу нарадзіўся 21 траўня 1955 года ў невялікім мястэчку Чадан Тува ў сямьі савецкага рэдактара раённае газэты Кужугета Серэевіча Шойгу й Аляксандры Якаўлеўны Шойгу (раней Кудраўцава)[4].

Вучоба

Старшыня дзяржаўнай рады РСФСР і Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійнх бедзстваў, з 1994 па 2012 год

Сяргей Шойгу з 1972 па 1977 год вучыўся ў месьце Краснаярск у Інстытуце й атрымаў пасьведчаньне будаўнік[5].

У 1996 годзе стаў кандыдатам гаспадарчых навук[5][6].

Службовы рост

Пасьля закагчэньня вучобы пачаў рабіць на наступных пасадах:

  • 1977—1978 гг. — майстар трэста «Промхімбуд», м. Краснаярск.
  • 1978—1979 гг. — майстар, начальнік вучастка трэста «Тувінсбуд», м. Кызыл.
  • 1979—1984 гг. — старшы прараб, галоўны инжэнэр, начальнік будаўнічага ўпраўленьня СУ-36 трэста «Ачынскалюміньбуд», м. Ачынск.
  • 1984—1985 гг. — намесьнік галавы трэста «Саяналюміньбуд», м. Саянагорск.
  • 1985—1986 гг. — галава трэста «Саянцяжсбуд», г. Абакан.
  • 1986—1988 гг. — галава трэста «Абаканвагонбуд», г. Абакан.
  • 1988—1989 гг. — другі пісар Абаканского мескае ўправы КПСС, м. Абакан.
  • 1989—1990 гг. — наглядчык Краснаярскага абласное ўправы КПСС, м. Краснаярск.
  • 1990—1991 гг. — намесьнік старшыні дзяржаўнае рады РСФСР па чарцяжу й будове, м. Масква.
  • 1991 г. — старшыня Расейскага аддзела ратаўнікоў, м. Масква.
  • 1991 г. — старшыня дзяржаўнае рады РСФСР па надзвычайным становішчы, м. Масква.
  • 1991—1994 гг. — Старшыня дзяржаўнае рады Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў.
  • 1992 г. — назіраў за спробамі Расеі раздушыць Ічкерыю пад выглядам барацьбы з сутычкамі паміж асецінамі й інгушамі[7].
  • 1994—2012 гг. — Міністар Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў, адначасова з 10 студзеня 2000 г. па 7 траўня 2000 г. — намесьнік старшыні ўрада Расеі.
  • 1996 год — сачыў за парадкам пад час выбараў Б. Ельцына[8].
  • С 1996 г. — сябра Рады бясьпекі Расеі.
  • 2000 — узначаліў грамаду «Адзінства», якую стварылі для падтрымкі У. Пуціна[9].
  • 11 траўня 2012 года нечакана для ўсіх прызначаны на пасаду галавы Маскоўскае вобласьці[10].
  • 6 лістапада 2012 года нечакана прызначаны міністрам абароны Расеі[11].


Міжнародны пошук за злачынствы на Ўкраіне (2014 год)

22 ліпеня 2014 года Галоўнае следчае ўпраўленьне МУС Украіны пачало карнае сьледзства па падазрэньні С. Шойгу ў падтрымцы грамадзянскае вайгы на Ўкраіне[12]. Гэта была “помста” за ўдзел у захопе Крыму[13][14].

Сямья

Файл:Могила родителей Сергея Шойгу.jpg
паховіны бацькоў С. Шойгу ў Маскве.
  • Тата — Кужугет Серэвіч Шойгу (1921—2010)[15] (правільна на тувінскае мове - Кужугет Шойгу Серее оглу) савецкі дзяяч Тувы.
  • Матка — Аляксандра Якаўлеўна Шойгу, (Кудраўцава) (1924—2011). Паходзіць з Расеі, Ардоўская вобласьць, вёска Якаўлева. Савецкі дзяяч Тувы[16][17].
  • Жонка — Ірына Аляксандраўна Шойгу (раней Анціпіна), робіць начальнікам у прыватным прадпрыемстве, якое мае даход ад замоваў зь міністэрства, дзе кіраваў яе муж – С. Шойгу[18].
  • Дзьве дачкі:
    1. Юлія Сяргееўна Шойгу (1977 году нараджэньня) — галава душэўнай дапамогі пры МНС Расеі (з 2002 года)[18][19][20].
    2. Ксенія Сяргееўна Шойгу (1991 года нараджэньня) — вучань[20].
  • Старэйшая сястра — Ларыса Кужугетаўна Шойгу, пасол Дзяржаўнае Думы Расеі[20].
  • Малодшая сястра — Ірына Кужугетаўна Захарава (нар. 1960) — лекар[20].
  • Зяць — Аляксей Юр’евіч Захараў]] (нар. 1971), муж дачкі Юліі, пракурат Маскоўскае вобласьці[21].

Слава

  • Імем Шойгу названа вуліца ў Піхемскам раёне Тувы[22].


Допісы

  • Шойгу Сергей Кужугетович // Кто есть кто в России и в ближнем зарубежье: Справочник. — м: Издательский дом «Новое время», «Всё для Вас», 1993. — С. 740—742 ISBN 5-86564-033-X
  • Шойгу Сергей Кужугетович // Щёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — м, Астрель: АСТ, 2007, С. 525—526 ISBN 978-5-17-047056-3

Крыніцы

  1. ^ Указ Президента Российской Федерации от 11.05.2012 № 616 «О Шойгу С. К.»
  2. ^ https://pestisracok.hu/lavrov-es-sojgu-fogja-vezetni-az-egyseges-oroszorszag-jeloltlistajat-az-orosz-parlamenti-valasztason/
  3. ^ https://meduza.io/news/2023/06/08/soratniki-navalnogo-rasskazali-o-predpolagaemom-vnebrachnom-syne-shoygu-on-stroit-muzykalnuyu-karieru-i-sdaet-ofisy-v-tsentre-moskvy
  4. ^ В Москве прощаются с Александрой Шойгу
  5. ^ а б Министр обороны. Министерство обороны Российской Федерации. Праверана 2014-12-23 г.
  6. ^ Шойгу Сергей Кужугетович. Организация государственного управления при прогнозировании чрезвычайных ситуаций в целях уменьшения социально-экономического ущерба (на примере землетрясений). Электронный журнал «Новые исследования Тувы». Праверана 2014-12-23 г.
  7. ^ Справка об обстоятельствах возникновения осетино-ингушского вооруженного конфликта, его развития и роли в нём федеральных органов власти и управления
  8. ^ Шойгу Сергей Кужугетович на сайте panorama.ru
  9. ^ Lenta.ru: В России: партию «Единство» возглавил Сергей Шойгу
  10. ^ Мособлдума утвердила кандидатуру С. Шойгу на пост губернатора Московской области
  11. ^ Шойгу стал главой Минобороны по рекомендации Медведева
  12. ^ МВС України відкрило кримінальне провадження стосовно посібників терористів — Шойгу і Малофєєва
  13. ^ МВД Украины возбудило дело в отношении Сергея Шойгу. ИТАР-ТАСС (22 июля 2014).
  14. ^ СКР объявил Авакова и Коломойского в международный розыск. ИТАР-ТАСС (21 июня 2014).
  15. ^ Государственный деятель Тувы Кужугет Шойгу похоронен в Москве // gov.tuva.ru, 03.12.2010
  16. ^ Мать Сергея Шойгу стала заслуженным работником сельского хозяйства Тувы
  17. ^ Старшая сестра // Еженедельник «Центр Азии», № 38, 24 — 30 сентября 2010.
  18. ^ а б Щёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — м, Астрель: АСТ, 2007, С. 536 ISBN 978-5-17-047056-3
  19. ^ «Власть», «Родня во власти», 24 сентября 2007
  20. ^ а б в г Высокопоставленные наследники
  21. ^ Мособлдума обсудит профессиональные качества кандидата в прокуроры — Известия
  22. ^ Федеральная информационная адресная система

Сеціва