Іван Ціхан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дыскваліфікацыя
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д →‎Хроніка: артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 37: Радок 37:
Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні [[2003]] году на чэмпіянаце сьвету ў [[Парыж]]ы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.
Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні [[2003]] году на чэмпіянаце сьвету ў [[Парыж]]ы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.


У [[2005]] годзе ў [[Хэльсынкі]] заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам [[Вадзім Дзевятоўскі|Вадзімам Дзевятоўскім]] яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтра. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтра.
У [[2005]] годзе ў [[Хэльсынкі]] заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам [[Вадзім Дзевятоўскі|Вадзімам Дзевятоўскім]] яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтры. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтры.


Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтру, што ўсяго на адзін сантымэтар горш за сусьветны рэкорд савецкага атлета [[Юры Сядых|Юрыя Сядых]], усталяванага ў [[1986]] годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з [[допінг]]ам.
Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтры, што ўсяго на адзін сантымэтар горш за сусьветны рэкорд савецкага атлета [[Юры Сядых|Юрыя Сядых]], усталяванага ў [[1986]] годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з [[допінг]]ам.


На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.
На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.

Вэрсія ад 18:42, 7 красавіка 2014

Іван Ціхан
Іван Ціхан у 2007 годзе
Іван Ціхан у 2007 годзе
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся24 ліпеня 1976 (47 гадоў)
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыякідальньне молата
Алімпійскія ўзнагароды
Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Бронза 2008 Кіданьне молата

Іва́н Рыго́равіч Ці́хан (нарадзіўся 24 ліпеня 1976 году) — беларускі лёгкаатлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету (2003, 2005, 2007), брознавы прызэр Алімпійскіх гульняў у Пэкіне (2008). На Алімпійскіх гульнях у Атэнах у 2004 году заняў другое месца, але ў 2012 годзе быў пазбаўлены яго праз допінг, які быў выяўлены пры пераправерцы пробаў 2004 году.

Біяграфія

Іван Ціхан нарадзіўся ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.

Кар’ера

Спартовыя дасягненьні

Хроніка

Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.

У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтры. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтры.

Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтры, што ўсяго на адзін сантымэтар горш за сусьветны рэкорд савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.

На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.

У 2006 годзе ў Гётэборгу Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў 2007 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Осацы з вынікам 83,63 мэтру ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.

Дыскваліфікацыя

11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два гады, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены Коджы Мурафушы.

Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала станоўчы вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лазане.

16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.

10 чэрвеня 2010 году Спартовы арбітражны суд прыняў рашэньне на карысьць Ціхана і Дзевятоўскага і вярнуў ім алімпійскія мэдалі[1].

У жніўні 2012 году перад Алімпійскімі гульнямі ў Лёндане быў дыскваліфікаваны на 2 гады за ўжываньне допінгу ў часе Алімпійскіх гульняў 2004 году і чэмпіянату сьвету 2005 году[2].

Асабістыя зьвесткі

  • Рост — 185 см
  • Вага — 105 кг
  • Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі