Перайсьці да зьместу

Малаток

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Молат»)

Малато́к[1][2] — невялікі молат, ужываемы для забіваньня й выпростваньня цьвікоў, разьбіваньня рэчаў і іншых работ. У асноўным вырабляецца са сталі. Зьяўляецца адным са старажытнейшых інструмэнтаў, якія выкарыстоўваюцца разумным чалавекам.

Ручны малаток

Асноўнай часткай малатка зьяўляецца кампактная маса з суцэльнага матэрыяла, звычайна мэталу, якая можа выкарыстоўвацца для ўдара па чамусьці й пры гэтым не дэфармавацца. Для зручнасьці нанясеньня ўдараў і для большага размаху ўдарную частку малатка насажваюць на ручку, якая можа рабіцца таксама з мэтала, альбо з дрэва альбо плястмаса.

Сьлясарны малаток мае два байкі — роўны й звужаючыся. Сталярны мае раздвоены выступ-зубец, што зручна пры выдзіраньні цьвікоў. Пры працы з долатам выкарыстоўваюць падобную на малаток кіянку з драўніны

У камуністычнай сымболіцы скрыжаваныя серп і молат азначалі саюз сялянаў і рабочых. Выява скрыжаваных сярпа і молата была прадстаўленая на гербах і сьцягах СССР і саюзных рэспублікаў.

  1. ^  Пашкевіч, Валянтына. Малаток // Ангельска-беларускі слоўнік / Пад рэд. С. Шупы. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с. — ISBN 985-6783-15-1
  2. ^ Малаток // Тэхнічная тэрміналёгія. — Менск: Інстытут мовазнаўства, 1932.