Лізавета II: розьніца паміж вэрсіямі
выпраўленьне спасылак |
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
| прэзыдэнт2 = |
| прэзыдэнт2 = |
||
| дата_нараджэньня = {{Нарадзілася|21|4|1926|1}} |
| дата_нараджэньня = {{Нарадзілася|21|4|1926|1}} |
||
| |
|месца_нараджэньня = {{сьцяг Вялікабрытаніі}} [[Лёндан]], [[Вялікабрытанія]] |
||
| дата_сьмерці = |
| дата_сьмерці = |
||
| |
| месца_сьмерці = |
||
| нацыянальнасьць = {{сьцяг Ангельшчыны}} [[ангельцы|англічанка]] |
| нацыянальнасьць = {{сьцяг Ангельшчыны}} [[ангельцы|англічанка]] |
||
| партыя = |
| партыя = |
||
Радок 38: | Радок 38: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Старэйшая дачка герцага |
Старэйшая дачка герцага Ёрцкага [[Георг VI|Георга]], будучага караля Вялікабрытаніі Георга VI ([[1895]]—[[1952]]) і лэдзі [[Лізавета Боўз-Лаён|Лізаветы Боўз-Лаён]] ([[1900]]—[[2002]]). Яе дзядулі і бабулі: [[Георг V]] ([[1865]]—[[1936]]), кароль Вялікабрытаніі і [[Марыя Тэкская|каралева Марыя]] ([[1867]]—[[1953]]), прынцэса Тэцкая, — па бацьку, [[Клод Джордж Боўз-Лаён]] ([[1855]]—[[1944]]), граф Стратмар і Сэсілія Ніна Боўз-Лаён ([[1883]]—[[1961]]), — па маці. |
||
Пасьля адрачэньня дзядзькі [[Эдўард VIII|Эдўарда VIII]] і ўступа бацькі на пасад у сьнежні [[1936]] году 10-гадовая Лізавета стала спадкаемцай і пераехала з бацькамі з Кэнсінгтана ў [[Букінгемскі палац]]. |
Пасьля адрачэньня дзядзькі [[Эдўард VIII|Эдўарда VIII]] і ўступа бацькі на пасад у сьнежні [[1936]] году 10-гадовая Лізавета стала спадкаемцай і пераехала з бацькамі з Кэнсінгтана ў [[Букінгемскі палац]]. |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам [[Філіп Маўнтбатэн|Філіпам]], кадэтам Дортмутскай ваенна-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам [[Вікторыя (каралева Вялікабрытаніі)|каралевы Вікторыі]]. У [[1947]] годзе, стаўшы яе мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. [[6 лютага]] [[1952]] пасьля сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў [[Кенія|Кеніі]], была абвешчаная каралевай. У наступным, [[1953]], годзе адбылося яе [[каранаваньне]], упершыню трансьляванае па [[тэлебачаньне|тэлебачаньню]]. |
У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам [[Філіп Маўнтбатэн|Філіпам]], кадэтам Дортмутскай ваенна-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам [[Вікторыя (каралева Вялікабрытаніі)|каралевы Вікторыі]]. У [[1947]] годзе, стаўшы яе мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. [[6 лютага]] [[1952]] пасьля сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў [[Кенія|Кеніі]], была абвешчаная каралевай. У наступным, [[1953]], годзе адбылося яе [[каранаваньне]], упершыню трансьляванае па [[тэлебачаньне|тэлебачаньню]]. |
||
Лізавета выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады яе валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую роля ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — [[Гаральд Ўільсан|Гаральдам Ўільсанам]], [[Тоні Блэр]]ам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў |
Лізавета выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады яе валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую роля ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — [[Гаральд Ўільсан|Гаральдам Ўільсанам]], [[Тоні Блэр]]ам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў пэрыяд прэм’ерства [[Маргарэт Тэтчэр]]. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм’ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму [[апартэід]]а ў [[ПАР]], што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі. |
||
Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы [[прынцэса Ганна|прынцэсы Ганны]], [[прынц Чарльз|прынца Чарльза]] і [[прынц Эндру|прынца Эндру]]. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы [[прынцэса Дыяна|прынцэсы Дыяны]] у жніўні [[1997]] выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўваецца падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачах брытанцаў. |
Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы [[прынцэса Ганна|прынцэсы Ганны]], [[прынц Чарльз|прынца Чарльза]] і [[прынц Эндру|прынца Эндру]]. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы [[прынцэса Дыяна|прынцэсы Дыяны]] у жніўні [[1997]] выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўваецца падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачах брытанцаў. |
Вэрсія ад 17:02, 24 лютага 2014
Лізавета ІІ | |
Каралева Вялікабрытаніі | |
---|---|
6 лютага 1952 — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: | Гордан Браўн |
Папярэднік: | Георг VI |
Наступнік: | прынц Чарльз |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
21 красавіка 1926 (98 гадоў) Лёндан, Вялікабрытанія |
Памерла: |
8 верасьня 2022[1][2] (96 гадоў) |
Сужэнец: | Філіп Маўнтбатэн |
Дзеці: | Карл III[3], Ганна, прынцэса Вялікабрытаніі[d][3], Эндру, прынц Ёрскі[d][3] і Эдуард, граф Уэсекскі[d][3] |
Бацька: | Георг VI[4][5] |
Маці: | Елізавета Боўз-Лаян[d][4][5] |
Узнагароды: |
|
Лізавета II (Лізавета Аляксандра Марыя Віндзор, па-ангельску: Elizabeth II, Elizabeth Alexandra Mary Windsor; нарадзілася 21 красавіка 1926, Лёндан) — дзейсная каралева і глава дзяржавы Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, глава 15 дзяржаваў Садружнасьці Нацый (Аўстралія, Антыгуа і Барбуда, Багамы, Барбадас, Бэліз, Грэнада, Канада, Новая Зэляндыя, Папуа-Новая Гвінэя, Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны, Сьвяты Кітс і Нэвіс, Сьвятая Люсія, Саламонавы астравы, Тувалу, Ямайка), глава Англіканскай царквы, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і Лорд Вострава Мэн. Прыналежыць да дынастыі Віндзораў. Узышла на пасад 6 лютага 1952 году, каранаваная 2 чэрвеня 1953 году.
Біяграфія
Старэйшая дачка герцага Ёрцкага Георга, будучага караля Вялікабрытаніі Георга VI (1895—1952) і лэдзі Лізаветы Боўз-Лаён (1900—2002). Яе дзядулі і бабулі: Георг V (1865—1936), кароль Вялікабрытаніі і каралева Марыя (1867—1953), прынцэса Тэцкая, — па бацьку, Клод Джордж Боўз-Лаён (1855—1944), граф Стратмар і Сэсілія Ніна Боўз-Лаён (1883—1961), — па маці.
Пасьля адрачэньня дзядзькі Эдўарда VIII і ўступа бацькі на пасад у сьнежні 1936 году 10-гадовая Лізавета стала спадкаемцай і пераехала з бацькамі з Кэнсінгтана ў Букінгемскі палац.
Будучая каралева расла ў атмасфэры каханьня і дбаньня. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, у асноўным гуманітарнай скіраванасьці. У дзяцінстве была вельмі дапытлівая, асаблівая цікавасьць у яе выклікалі коні. Гэтаму захапленьню яна адданая шматлікія дзесяцігодзьдзі. Падчас Другой Сусьветнай вайны прынцэса Лізавета працавала шафёрам вайскоўскага таксі, бо каралеўская сям’я была абавязаная працаваць на абарону краіны.
У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам Філіпам, кадэтам Дортмутскай ваенна-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам каралевы Вікторыі. У 1947 годзе, стаўшы яе мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. 6 лютага 1952 пасьля сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў Кеніі, была абвешчаная каралевай. У наступным, 1953, годзе адбылося яе каранаваньне, упершыню трансьляванае па тэлебачаньню.
Лізавета выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады яе валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую роля ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — Гаральдам Ўільсанам, Тоні Блэрам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў пэрыяд прэм’ерства Маргарэт Тэтчэр. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм’ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму апартэіда ў ПАР, што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі.
Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы прынцэсы Ганны, прынца Чарльза і прынца Эндру. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы прынцэсы Дыяны у жніўні 1997 выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўваецца падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачах брытанцаў.
Вонкавыя спасылкі
Лізавета II — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA
- ^ а б в г Queen Elizabeth II has died, Buckingham Palace announces (анг.) // BBC News Online — BBC, 2022.
- ^ а б в г Queen's cause of death given as 'old age' on death certificate (анг.) // BBC News Online — BBC, 2022.
- ^ а б в г Elizabeth 2. (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ^ а б Queen's birthday: Queen Elizabeth II's life in 92 facts. BBC (брыт. анг.) — 2018.
- ^ а б Kindred Britain