Іван Ціхан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году у [[:Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гул...
абнаўленьне зьвестак, катэгорыі
Радок 8: Радок 8:
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|24|7|1976|1}}
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|24|7|1976|1}}
|месца нараджэньня =
|месца нараджэньня =
|дата сьмерці =
|месца сьмерці =
|рост =
|рост =
|вага =
|вага =
Радок 19: Радок 17:
{{АГ-узнагароды}}
{{АГ-узнагароды}}
{{АГ-спорт|[[Лёгкая атлетыка]] (мужчыны)}}
{{АГ-спорт|[[Лёгкая атлетыка]] (мужчыны)}}
{{АГ-мэдаль|Срэбра|Летнія|2004|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году|Кіданьне молата]]}}
{{АГ-мэдаль|Бронза|Летнія|2008|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году|Кіданьне молата]]}}
{{АГ-мэдаль|Бронза|Летнія|2008|[[Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году|Кіданьне молата]]}}
{{АГ-ніз}}
{{АГ-ніз}}
'''Іва́н Рыго́равіч Ці́хан''' (нарадзіўся [[24 ліпеня]] [[1976]] году) — беларускі атлет, кідальнік [[молат]]а, трохразовы чэмпіён сьвету ([[2003]], [[2005]], [[2007]]), срэбны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульняў у Атэнах]] (2004), брознавы прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2008 году|Алімпійскіх гульняў у Пэкіне]] (2008).
'''Іва́н Рыго́равіч Ці́хан''' (нарадзіўся [[24 ліпеня]] [[1976]] году) — беларускі лёгкаатлет, кідальнік [[молат]]а, трохразовы чэмпіён сьвету ([[2003]], [[2005]], [[2007]]), брознавы прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2008 году|Алімпійскіх гульняў у Пэкіне]] (2008). На [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпійскіх гульнях у Атэнах]] у 2004 году заняў другое месца, але ў 2012 годзе быў пазбаўлены яго праз допінг, які быў выяўлены пры пераправерцы пробаў 2004 году.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 30: Радок 27:
=== Спартовыя дасягненьні ===
=== Спартовыя дасягненьні ===
* Трохразовы чэмпіён сьвету ([[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2003 году|Парыж-2003]], [[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2005 году|Хэльсынкі-2005]], [[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2007 году|Асака-2007]])
* Трохразовы чэмпіён сьвету ([[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2003 году|Парыж-2003]], [[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2005 году|Хэльсынкі-2005]], [[Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2007 году|Асака-2007]])
* Срэбны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпіяды ў Атэнах 2004 году]] — 79 м 81 см
* Срэбны прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2004 году|Алімпіяды ў Атэнах 2004 году]] — 79 м 81 см (пазбаўлены мэдаля праз допінг)
* Бронзавы прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2008 году|Алімпіяды ў Пэкіне 2008 году]] — 81 м 51 см
* Бронзавы прызэр [[Летнія Алімпійскія гульні 2008 году|Алімпіяды ў Пэкіне 2008 году]] — 81 м 51 см
* Заняў 4-е месца на [[Летнія Алімпійскія гульні 2000 году|Алімпіядзе ў Сыднэі 2000 году]]
* Заняў 4-е месца на [[Летнія Алімпійскія гульні 2000 году|Алімпіядзе ў Сыднэі 2000 году]]
* Уладальнік лепшых вынікаў сэзону ў сьвеце ў кіданьні молата ў 2004—2005 і 2007
* Уладальнік найлепшых вынікаў сэзону ў сьвеце ў кіданьні молата ў 2004—2005 і 2007
* [[Чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы 2006 году|Чэмпіён Эўропы 2006 году]]
* [[Чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы 2006 году|Чэмпіён Эўропы 2006 году]]
* Чэмпіён Эўропы ў зачыненым памяшканьні 2005 году
* Чэмпіён Эўропы ў зачыненым памяшканьні 2005 году
Радок 71: Радок 68:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ціхан, Іван}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ціхан, Іван}}

[[Катэгорыя:Нарадзіліся 24 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1976 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускія лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі]]
[[Катэгорыя:Беларускія лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі]]
[[Катэгорыя:Беларускія лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі на Алімпійскіх гульнях]]
[[Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году]]
[[Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году]]
[[Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году]]
[[Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году]]
[[Катэгорыя:Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году]]

Вэрсія ад 00:51, 5 лютага 2014

Іван Ціхан
Іван Ціхан у 2007 годзе
Іван Ціхан у 2007 годзе
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся24 ліпеня 1976 (47 гадоў)
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыякідальньне молата
Алімпійскія ўзнагароды
Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Бронза 2008 Кіданьне молата

Іва́н Рыго́равіч Ці́хан (нарадзіўся 24 ліпеня 1976 году) — беларускі лёгкаатлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету (2003, 2005, 2007), брознавы прызэр Алімпійскіх гульняў у Пэкіне (2008). На Алімпійскіх гульнях у Атэнах у 2004 году заняў другое месца, але ў 2012 годзе быў пазбаўлены яго праз допінг, які быў выяўлены пры пераправерцы пробаў 2004 году.

Біяграфія

Іван Ціхан нарадзіўся ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.

Кар’ера

Спартовыя дасягненьні

Хроніка

Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.

У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтра. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтра.

Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтру, што ўсяго на адзін сантымэтар горш за сусьветны рэкорд савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.

На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.

У 2006 годзе ў Гётэборгу Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў 2007 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Осацы з вынікам 83,63 мэтру ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.

Дыскваліфікацыя

11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два гады, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены Коджы Мурафушы.

Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала станоўчы вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лазане.

16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.

10 чэрвеня 2010 году Спартовы арбітражны суд прыняў рашэньне на карысьць Ціхана і Дзевятоўскага і вярнуў ім алімпійскія мэдалі[1].

Асабістыя зьвесткі

  • Рост — 185 см
  • Вага — 105 кг
  • Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі