Віктар Вальтар: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
isolated cluster кальцо2 replaced by сіраціна0кальцо2.
Радок 52: Радок 52:
[[Катэгорыя:Віктар Вальтар]]
[[Катэгорыя:Віктар Вальтар]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзьвінску]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзьвінску]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Дзьвінску]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія настаўнікі]]
[[Катэгорыя:Беларускія настаўнікі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі]]
[[Катэгорыя:Выбітныя асобы Дзьвінску]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Дзьвінску]]

Вэрсія ад 20:08, 4 кастрычніка 2013

Віктар Вальтар
Файл:Waltar 1.jpg
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Янка Палын
Нарадзіўся 15 (28) ліпеня 1902
Памёр 4 красавіка 1931(1931-04-04) (28 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, паэт
Мова беларуская
Дэбют «Аднабочнікі» // «Крывіч». 1923, № 4, 5

Віктар Бенядзіктавіч Вальтар (15 (28) ліпеня 1902, Дзьвінск4 красавіка 1931, Дзьвінск) — беларускі празаік і паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і краўца. У часе Першай сусьветнай вайны разам зь сям'ёй быў бежанцам. Вучыўся ў Харкаўскім рэальным вучылішчы, па вяртаньні на радзіму ў 1921 — у расейскай гімназіі. У жніўні 1922 закончыў Беларускія дзяржаўныя аднагадовыя настаўніцкія курсы. Пры падтрымцы беларускай дыяспары (найперш Кастуся Езавітава і Сяргея Сахарава) стаў стыпэндыянтам чэскага ўраду і трапіў у Прагу, дзе паступіў на каморніцкі факультэт Чэскага вышэйшага тэхнікума. Праз тры гады захварэў на сухоты і, ня скончыўшы вучобы, вярнуўся на радзіму.

У 19261931 працаваў у беларускіх школах Латвіі: у Плейках, Келаве, Дзьвінску. З 1930 быў дырэктарам Дадатковай беларускай школы ў Рызе. Памёр 4 красавіка 1931 і быў пахаваны ў Дзьвінску на каталіцкіх могілках.

Творчасьць

Дэбютаваў у 1923 нарысам «Аднабочнікі», які пад псэўданімам Янка Палын быў надрукаваны ў ковенскім часопісе «Крывіч» (№ 4, 5). У 1924 у праскай газэце «Студэнцкая думка» апублікаваў абразок «Песьня глядыятараў». Быў актыўным супрацоўнікам газэты «Голас беларуса», апублікаваў вершы у калектыўным зборніку «Першы крок» (Рыга, 1926), альманаху «Замежная Беларусь», часопісах «Родныя гоні», «Наша доля» і «Новы Шлях». У 1930 газэта «Наша доля» апублікавала яго апавяданьне «З-за сена», а ў 1932 пад назваю «Лесьнікова сена» яно выйшла асобнаю кнігаю ў Рызе.

Напісаны ў 1920-х раман «Роджаныя пад Сатурнам» быў апублікаваны толькі ў 19911992 гадох у газэце «Голас Радзімы».

Літаратура

  • Пашкевіч, А. Беларуская планіда Віктара Вальтара // Роднае слова. — 2002. — № 7. — С. 28.

Вонкавыя спасылкі

Віктар Вальтарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў