Роджаныя пад Сатурнам
Роджаныя пад Сатурнам | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Віктар Вальтар |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1920-я |
Публікацыя: | 1991—1992 |
«Роджаныя пад Сатурнам» — раман Віктара Вальтара, напісаны ў 1920-х і ўпершыню апублікаваны ў 1991—1992 у газэце «Голас Радзімы», які апісвае жыцьцё беларускай дыяспары ў Празе 1920-х.
Гісторыя публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адзін рукапісны асобнік патрапіў у Цэнтральную навуковую бібліятэку Акадэміі навук Летувы, адкуль Нацыянальны навукова-асьветны цэнтар імя Ф. Скарыны замовіў мікрафільм рукапісу (цяпер захоўваецца ў Навуковай бібліятэцы НАН Беларусі)[1]. У пачатку 1930-х раман «Роджаныя пад Сатурнам» быў перапісаны некалькімі вучнямі Дзьвінскай беларускай гімназіі[2]. Яшчэ ў 1932 годзе часопіс «Беларуская школа ў Латвіі» ў пятым нумары паведамляў аб падрыхтоўцы да выданьня рамана, і запрашаў яго падтрымаць, але сродкаў не знайшлося[2]. Толькі ў 1991—1992 гг. сем з паловай месяцаў з нумара у нумар рэдакцыя «Голасу Радзімы» знаёміла сваіх чытачоў з раманам Віктара Вальтара[3].
Аўтабіяграфічнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раман «Роджаныя пад Сатурнам» у многім гісторыка-аўтабіяграфічны[1]. У сюжэце паўстаюць буйныя тагачасныя дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі, якія знайшлі сталы прытулак у Чэхаславаччыне — П. Крачэўскі, Т. Грыб, Я. Станкевіч і П. Вяршынін. У асобе галоўнага героя твора Пётры Тугоўскага аўтар увасобіў некаторыя аўтабіяграфічныя рысы.
Праблематыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку А. Пашкевіча, В. Вальтар, узьнімаючы праблемы, характэрныя для расейскай клясычнай літаратуры (Ф. Дастаеўскі, І. Тургенеў), з ідэйным патасам дапісваў мастацкія старонкі беларускай прозы 1920-х гг. — на агульнафілязофскае накладваў нацыянальную праблематыку[2]. Як адзначае дасьледнік, у эпізодах рамана бачыцца ўплыў гістарычнай аповесьці «Лябірынты» Вацлава Ластоўскага: скіраванасьць на вывучэньне эзатэрычных, астральных праяваў жыцьця[2]. Галоўная думка да якой прыводзіць аўтар чытача: карысным грамадзтву можа быць толькі шчасьлівы чалавек[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Вальтар, В. Выбраныя творы / Віктар Вальтар; уклад. М. Казлоўскага, С. Панізніка; прадм. Л. Савік. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — С. 265—266. — 280 с — (Бібліятэчка альманаха «Куфэрак Вілейшчыны». № 13).
- ^ а б в г д Пашкевіч, А. Беларуская планіда Віктара Вальтара // Роднае слова. — 2002. — № 7. — С. 28.
- ^ Крывіцкія руны. Беларускія пісьменнікі Латвіі. ЗБСБ. Праверана 9 студзеня 2012 г.