Хот: розьніца паміж вэрсіямі
→Здымкі: гуляюць у шашкі на распрананьне, у фільмах іграюць :) |
|||
Радок 39: | Радок 39: | ||
== Здымкі == |
== Здымкі == |
||
Здымкі краявідаў плянэты часткова адбываліся ў [[Нарвэгія|нарвэскім]] [[Фінсэ]], ролю паўстанцкіх жаўнераў |
Здымкі краявідаў плянэты часткова адбываліся ў [[Нарвэгія|нарвэскім]] [[Фінсэ]], ролю паўстанцкіх жаўнераў гралі нарвэскія горныя ратаўнікі. Назва плянэты наводзіць алюзіі на асобу [[Нацызм|нацысцкага]] генэрала [[Герман Гот|Германа Гота]], а бітва падчас адыходу паўстанцаў — на [[Сталінградзкая бітва|бітву пад Сталінградам]]. Аднак у сусьвеце «[[Зорныя войны|Зорных войнаў]]» прынята, што сыстэма і плянэта названыя ў гонар [[Джэдай|джэдая]] лорда Хота. |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Вэрсія ад 00:40, 3 верасьня 2013
Хот | |
Плянэта «Зорных войнаў» | |
Астраграфічныя зьвесткі | |
---|---|
Рэгіён | Зьнешнія рубяжы(pl) |
Сэктар | Аноат |
Сыстэма | Хот |
Колькасьць сонцаў | 1 |
Колькасьць спадарожнікаў | 3 |
Дыямэтар | 12 875 км |
Працягласьць дня | 23 стандартныя гадзіны |
Працягласьць году | 549 стандартных дзён |
Адлегласьць ад ядра | 50 250 сьветлавых гадоў |
Фізычныя зьвесткі | |
Атмасфэра | тленавая |
Клімат | палярны |
Гравітацыя | 1,1g |
Паверхня | каньёны, лядовыя пачоры, тундра, засьнежаныя раўніны |
Вада | 100% (сьнег, лёд) |
Грамадзкасьць | |
Колькасьць | няма |
Прыналежнасьць | паўстанцы |
Хот (па-ангельску: Hoth) — плянэта ў сусьвеце «Зорных войнаў», шостая ў аднайменнай аддаленай сыстэме. Гэтая плянэта зямной групы пакрытая сьнегам і льдом. Паверхня плянэты пастаянна бамбардуецца мэтэарытамі з астэроіднага поясу непадалёк, пакідаючы часовыя кратэры, якія паступова зьнікаюць з-за дрэйфаваньня сьнега. Хот мае тры спадарожнікі, усе ненаселеныя. Сталага насельніцтва ня мае; з жывёлаў на Хоце пражываюць ўомпа (драпежнікі) і таўнтаўны (траваядныя).
Падзеі фільму
Плянэта Хот згаданая ў V эпізодзе «Імпэрыя наносіць удар у адказ». Сюды перамясьціўся Паўстанцкі альянс па перамозе на Явіне. Аднак імпэрскі дроід-выведнік выкрыў месцазнаходжаньне іхняе базы «Эха» і самаліквідаваўся пасьля таго, як быў заўважаны Ханам Солам і Чубакам.
Падчас падрыхтоўкі паўстанцкіх сілаў да сыходу прыбывае 501-ы легіён галяктычнай арміі на чале з Дартам Вэйдэрам, і адступленьне паўстанцаў адбываецца з боем. Хоць Імпэрыя і атрымала перамогу ў бітве на Хоце, зьнішчыўшы паўстанцкую базу і захапіўшы вялікую колькасьць пэрсаналу і тэхнікі, паўстанцы здолелі зацягнуць час для пасьпяховага адступленьня з плянеты і зьнішчэньня кампрамэтуючай інфармацыі пра знаходжаньне паўстанцкага флёту.
Здымкі
Здымкі краявідаў плянэты часткова адбываліся ў нарвэскім Фінсэ, ролю паўстанцкіх жаўнераў гралі нарвэскія горныя ратаўнікі. Назва плянэты наводзіць алюзіі на асобу нацысцкага генэрала Германа Гота, а бітва падчас адыходу паўстанцаў — на бітву пад Сталінградам. Аднак у сусьвеце «Зорных войнаў» прынята, што сыстэма і плянэта названыя ў гонар джэдая лорда Хота.
Літаратура
- Kevin J. Anderson, Darksaber (1995). ISBN 0-553-57611-9
Вонкавыя спасылкі
- Хот у афіцыйнай энцыкляпэдыі StarWars.com
- Хот (анг.) у Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»
- Месцы здымкі на Фінсэ
|