Жалезнае неба: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 26: Радок 26:
| imdb = 1034314
| imdb = 1034314
}}
}}
'''«Жале́знае не́ба»''' ({{lang-en|«Iron Sky»}}) — [[мастацкі фільм]] сумеснае нямецка-фінскае вытворчасьці, зьняты паводле арыґінальнага [[сцэнару]], другі праект фінскага рэжысэра [[Ціма Вуарэнсола|Ціма Вуарэнсолы]]. Першы паказ адбыўся на [[Бэрлінскі кінафэстываль|Бэрлінскім кінафэстывалі]] [[11 лютага]] [[2012]] году<ref>[http://ironsky.net/site/berlinale/ Iron Sky at the Berlinale]{{ref-en}}</ref>, а ў Фінляндыі фільм зьявіўся ў пракаце [[4 красавіка]]. Гэта сама дарагі ў гісторыі кінавытворчасьці праект (бюджэт склаў 7,5 млн [[эўра]]). Фільм прададзены болей як у 70 краін сьвету.
'''«Жале́знае не́ба»''' ({{lang-en|«Iron Sky»}}) — [[мастацкі фільм]] сумеснае нямецка-фінскае вытворчасьці, зьняты паводле арыґінальнага [[сцэнар]]у, другі праект фінскага рэжысэра [[Ціма Вуарэнсола|Ціма Вуарэнсолы]]. Першы паказ адбыўся на [[Бэрлінскі кінафэстываль|Бэрлінскім кінафэстывалі]] [[11 лютага]] [[2012]] году<ref>[http://ironsky.net/site/berlinale/ Iron Sky at the Berlinale]{{ref-en}}</ref>, а ў Фінляндыі фільм зьявіўся ў пракаце [[4 красавіка]]. Гэта сама дарагі ў гісторыі кінавытворчасьці праект (бюджэт склаў 7,5 млн [[эўра]]). Фільм прададзены болей як у 70 краін сьвету.


== Сюжэт ==
== Сюжэт ==

Вэрсія ад 01:54, 29 жніўня 2013

Жалезнае неба
Iron Sky
Жанр фантастыка, камэдыя, пародыя, альтэрнатыўная гісторыя
Рэжысэр Ціма Вуарэнсола
Сцэнарыст Яхана Сінісала,
Ярма Пускала,
Майкл Калесьніка
Прадусар Самулі Торсанэн,
Майкл Ковэн,
Олівэр Дэміен,
Тэра Каўкамаа
У ролях Юлія Дытцэ,
Крыстафэр Кэрбі,
Ота Ґётц,
Тылё Прукнэр,
Уда Кір,
Стэфані Пол,
Пэта Сэржант
Кампазытар Laibach
Апэратар
Мантаж Timo Vuorensola[d]
Вытворчасьць Energia Productions
Blind Spot Pictures
New Holland Pictures
27 Films
Распаўсюд Moviemax[d]
Дата выхаду 2012
Працягласьць 93 хвіліны
Краіна Фінляндыя, Нямеччына
Мова ангельская
нямецкая
Бюджэт 7,5 млн Эўра
Прыбытак 10 109 659 $[1], 122 082 $[1] і 2 088 031 $[1]
Наступны Iron Sky: The Coming Race[d]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Жале́знае не́ба» (па-ангельску: «Iron Sky») — мастацкі фільм сумеснае нямецка-фінскае вытворчасьці, зьняты паводле арыґінальнага сцэнару, другі праект фінскага рэжысэра Ціма Вуарэнсолы. Першы паказ адбыўся на Бэрлінскім кінафэстывалі 11 лютага 2012 году[2], а ў Фінляндыі фільм зьявіўся ў пракаце 4 красавіка. Гэта сама дарагі ў гісторыі кінавытворчасьці праект (бюджэт склаў 7,5 млн эўра). Фільм прададзены болей як у 70 краін сьвету.

Сюжэт

У 1945 годзе ґрупа нацыстаў, што базаваліся на сакрэтнай базе ў Антарктыдзе, ратуючыся ад хуткае паразы ад саюзьнікаў, уцякла на Месяц, што атрымалася пры дапамозе апошніх распрацовак у галіне антыгравітацыі і рэактыўных рухавікоў; а пазьней арганізавала здабычу гелю-3 — невычэрпнае крыніцы энэрґіі. Уцеклыя нацысцкія дзеячы разьмясціліся на нябачным баку Месяцу (з-за асаблівасьцяў кручэньня Месяцу й Зямлі вакол сваёй асі задні бок Месяцу ніколі ня бачны на Зямлі), у выніку чаго зямляне ніколі не здагадваліся аб іхнім існаваньні на спадарожніку Зямлі.

Дзеяньне адбываецца ў 2018 годзе, калі ў рамках перадвыбарнай кампані прэзыдэнта ЗША адбываецца першая з 1970-х гадоў высадка астранаўтаў на Месяц. Спаймаўшы чарнаскурага астранаўта Джэймса Вашынґтана і знайшоўшы ў яго смартфон, месяцовыя нацысты разумеюць, што для завершаньня «зброі помсты» ім бракуе адно зямных кампутараў. Баючыся «ўварваньня зь Зямлі», яны ажыцьцяўляюць плян «мэтэор-бліцкрыгу» — масаванага нападу на Зямлю з выкарыстаньнем касьмічных цэпэлінаў і лятучых талерак.

Тым часам самалюбівы афіцэр Чацьвертага Райху Кляўс Адлер зьбіраецца стаць на бок ворага, зьнішчыць як фюрэра, так і прэзыдэнта ЗША і ўзяць уладу над Зямлёй у свае рукі. Зь ягонай дапамогай, выкарыстоўваючы нацысцкую рыторыку, прэзыдэнт ЗША (вобраз якой заснаваны на вобразе былога ґубэрнатара Аляскі, рэспубліканкі Сары Пэйлін) заваёўвае новую папулярнасьць; а напад зь Месяцу яна разглядае як удалы паварот у перадвыбарнай кампаніі.

Наіўная настаўніца Рэната Рыхтэр пры дапамозе былога астранаўта Джэймса Вашынґтана ўсьведамляе, наколькі мала ведае пра сапраўдную гісторыю нацыстаў, і вырашае перашкодзіць плянам Адлера. Яна забівае Адлера абцасам. Нацысцкі напад адбіты, месяцовая калёнія напаўразбураная і там Рэната ды Джэймс зьбіраюцца будаваць новае жыцьцё, але ў барацьбе за гель-3 на Зямлі пачынаецца сусьветная вайна.

Вытворчасьць

Вытворчасьць фільму пачалася напачатку 2006 году: стваральнікі распрацоўвалі сцэнар разам з намінантам «Нэб'юлы» Яханнай Сінісала, а адначасова праводзілі дасьледаваньні для дызайну месяцовых і зямных тэхналёґіяў 2018 году разам са сваёй інтэрнэт-супольнасьцю. Цізары і трэйлеры сабралі агулам каля 20 000 000 праглядаў. 11 лютага 2009 было аб'яўлена, што ў фільме здымецца нямецкая акторка Юлія Дытцэ. Таксама рэжысэр аб'явіў, што ролю фюрэра месяцовых нацыстаў Вольфґанґа Корцфляйша выканае Уда Кір, і што славенскі гурт Laibach запіша саўндтрэк.

Здымкі пачаліся ў кастрычніку 2010 году і цягнуліся 37 дзён. Спачатку фільм здымалі ў Франкфурце, потым група ад'ехала ў Аўстралію для завершаньня здымак, пасьля якіх амаль што год быў аддадзены пост-прадакшну. 8 сакавіка 2011 году пачаўся мантаж.

Стварэньне фільму вылучаецца выкарыстаньнем краўдфандынґу (заплянаваны бюджэт на 16 % (1,2 млн. эўра) складаецца з фанацкіх сродкаў) і краўдсорсінґу (супрацоўніцтва з інтэрнэт-супольнасьцю аматараў).

Ролі ў фільме

Імя Імя ў фільме Роля
Юлія Дытцэ Рэната Дыхтэр Настаўніца з нацысцкай месяцовай калёніі
Крыстафэр Кэрбі Джэймс Вашынґтан Адзін з астранаўтаў
Ота Ґётц Кляўс Адлер Адзін з нацысцкіх афіцэраў
Тылё Прукнэр доктар Рыхтэр Нацысцкі навукоўца
Уда Кір Вольфґанґ Корцфляйш Месяцовы фюрэр
Стэфані Пол Прэзыдэнт ЗША
Пэта Сэржант Паліттэхноляґ і старшыня перадвыбарчага штабу прэзыдэнта ЗША

Цікавыя факты

  • У зьмененай нацысцкай форме замест свастыкі выкарыстоўваецца ляґатып альбому «Volk» 2006 году гурту Laibach[3].
  • Актор Ота Ґётц ня раз выконваў ролі нацысцкіх вайскоўцаў: у тым ліку ахоўніка ў фільме «Сьпіс Шындлера» і ад'ютанта Ота Ґюншэ ў фільме «Бункер».
  • У фільме паказаныя ўрыўкі зь легендарнай стужкі «Вялікі дыктатар» [4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі