Жалезнае неба
| Жалезнае неба | |
| па-ангельску: Iron Sky | |
| Жанр | баявік, навукова-фантастычны фільм, кінакамэдыя, прыгодніцкі фільм, steampunk film[d] і Nazi exploitation[d] |
|---|---|
| Рэжысэр | Ціма Вуарэнсола |
| Сцэнарыст | Яхана Сінісала, Ярма Пускала, Майкл Калесьніка |
| Прадусар | Самулі Торсанэн, Майкл Ковэн, Олівэр Дэміен, Тэра Каўкамаа |
| У ролях | Юлія Дытцэ, Крыстафэр Кэрбі, Ота Ґётц, Тылё Прукнэр, Уда Кір, Стэфані Пол, Пэта Сэржант |
| Кампазытар | Laibach |
| Апэратар | |
| Мантаж | Timo Vuorensola[d] |
| Вытворчасьць | Energia Productions Blind Spot Pictures New Holland Pictures 27 Films |
| Распаўсюд | Мувімакс[d] |
| Дата выхаду | 2012 |
| Працягласьць | 93 хвіліны |
| Краіна | Фінляндыя, Нямеччына |
| Мова | ангельская і нямецкая |
| Бюджэт | 7 500 000 €[1] |
| Прыбытак | 10 109 659 $[2], 122 082 $[2] і 2 088 031 $[2] |
| Наступны | Iron Sky: The Coming Race[d] |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«Жале́знае не́ба» (па-ангельску: «Iron Sky») — мастацкі фільм сумеснае нямецка-фінскае вытворчасьці, зьняты паводле арыґінальнага сцэнару, другі праект фінскага рэжысэра Ціма Вуарэнсолы. Першы паказ адбыўся на Бэрлінскім кінафэстывалі 11 лютага 2012 году[3], а ў Фінляндыі фільм зьявіўся ў пракаце 4 красавіка. Гэта самы дарагі ў гісторыі кінавытворчасьці Фінляндыі праект (бюджэт склаў 7,5 млн эўра). Фільм прададзены болей як у 70 краін сьвету.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1945 годзе ґрупа нацыстаў, што базаваліся на сакрэтнай базе ў Антарктыдзе, ратуючыся ад хуткае паразы ад саюзьнікаў, уцякла на Месяц, што атрымалася пры дапамозе апошніх распрацовак у галіне антыгравітацыі і рэактыўных рухавікоў; а пазьней арганізавала здабычу гелю-3 — невычэрпнае крыніцы энэрґіі. Уцеклыя нацысцкія дзеячы разьмясціліся на нябачным баку Месяцу (з-за асаблівасьцяў кручэньня Месяцу й Зямлі вакол сваёй асі задні бок Месяцу ніколі ня бачны на Зямлі), у выніку чаго зямляне ніколі не здагадваліся аб іхнім існаваньні на спадарожніку Зямлі.
Дзеяньне адбываецца ў 2018 годзе, калі ў рамках перадвыбарнай кампані прэзыдэнта ЗША адбываецца першая з 1970-х гадоў высадка астранаўтаў на Месяц. Спаймаўшы чарнаскурага астранаўта Джэймза Вашынґтана і знайшоўшы ў яго смартфон, месяцовыя нацысты разумеюць, што для завершаньня «зброі помсты» ім бракуе адно зямных кампутараў. Баючыся «ўварваньня зь Зямлі», яны ажыцьцяўляюць плян «мэтэор-бліцкрыгу» — масаванага нападу на Зямлю з выкарыстаньнем касьмічных цэпэлінаў і лятучых талерак.
Тым часам самалюбівы афіцэр Чацьвёртага Райху Кляўс Адлер зьбіраецца стаць на бок ворага, зьнішчыць як фюрэра, так і прэзыдэнта ЗША і ўзяць уладу над Зямлёй у свае рукі. Зь ягонай дапамогай, выкарыстоўваючы нацысцкую рыторыку, прэзыдэнт ЗША (вобраз якой заснаваны на вобразе былога ґубэрнатара Аляскі, рэспубліканкі Сары Пэйлін) заваёўвае новую папулярнасьць; а напад зь Месяцу яна разглядае як удалы паварот у перадвыбарнай кампаніі.
Наіўная настаўніца Рэната Рыхтэр пры дапамозе былога астранаўта Джэймса Вашынґтана ўсьведамляе, наколькі мала ведае пра сапраўдную гісторыю нацыстаў, і вырашае перашкодзіць плянам Адлера. Яна забівае Адлера абцасам. Нацысцкі напад адбіты, месяцовая калёнія напаўразбураная і там Рэната ды Джэймс зьбіраюцца будаваць новае жыцьцё, але ў барацьбе за гель-3 на Зямлі пачынаецца сусьветная вайна.
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вытворчасьць фільму пачалася напачатку 2006 году: стваральнікі распрацоўвалі сцэнар разам з намінантам «Нэб’юлы» Яханай Сінісала, а адначасова праводзілі дасьледаваньні для дызайну месяцовых і зямных тэхналёґіяў 2018 году разам са сваёй інтэрнэт-супольнасьцю. Цізары і трэйлеры сабралі агулам каля 20 000 000 праглядаў. 11 лютага 2009 году было аб’яўлена, што ў фільме здымецца нямецкая акторка Юлія Дытцэ. Таксама рэжысэр аб’явіў, што ролю фюрэра месяцовых нацыстаў Вольфґанґа Корцфляйша выканае Уда Кір, і што славенскі гурт Laibach запіша саўндтрэк.
Здымкі пачаліся ў кастрычніку 2010 году і цягнуліся 37 дзён. Спачатку фільм здымалі ў Франкфурце, потым група ад’ехала ў Аўстралію для завершаньня здымак, пасьля якіх амаль што год быў аддадзены пост-прадакшну. 8 сакавіка 2011 году пачаўся мантаж.
Стварэньне фільму вылучаецца выкарыстаньнем краўдфандынґу (заплянаваны бюджэт на 16 % (1,2 млн эўра) складаецца з фанацкіх сродкаў) і краўдсорсінґу (супрацоўніцтва з інтэрнэт-супольнасьцю аматараў).
Ролі ў фільме
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Імя | Імя ў фільме | Роля |
|---|---|---|
| Юлія Дытцэ | Рэната Дыхтэр | Настаўніца з нацысцкай месяцовай калёніі |
| Крыстафэр Кэрбі | Джэймс Вашынґтан | Адзін з астранаўтаў |
| Ота Ґётц | Кляўс Адлер | Адзін з нацысцкіх афіцэраў |
| Тылё Прукнэр | доктар Рыхтэр | Нацысцкі навукоўца |
| Уда Кір | Вольфґанґ Корцфляйш | Месяцовы фюрэр |
| Стэфані Пол | — | Прэзыдэнт ЗША |
| Пэта Сэржант | — | Паліттэхноляґ і старшыня перадвыбарчага штабу прэзыдэнта ЗША |
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У зьмененай нацысцкай форме замест свастыкі выкарыстоўваецца ляґатып альбому «Volk» 2006 году гурту Laibach[4].
- Актор Ота Ґётц ня раз выконваў ролі нацысцкіх вайскоўцаў: у тым ліку ахоўніка ў фільме «Сьпіс Шындлера» і ад’ютанта Ота Ґюншэ ў фільме «Бункер».
- У фільме паказаныя ўрыўкі з стужкі «Вялікі дыктатар»[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://yle.fi/uutiset/osasto/novosti/3381697
- ^ а б в Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ Iron Sky at the Berlinale (анг.) Архіўная копія ад 2 верасьня 2012 г.
- ^ Iron Sky Soundtrack CD + Volk Logo Patch — Laibach WTC Архіўная копія ад 4 жніўня 2012 г.
- ^ http://www.heyuguys.co.uk/2012/05/23/iron-sky-review/