Віктар Шніп: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13030237 |
||
Радок 55: | Радок 55: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шніп, Віктар}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шніп, Віктар}} |
||
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]] |
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]] |
||
[[be:Віктар Шніп]] |
Вэрсія ад 07:29, 27 траўня 2013
Віктар Шніп | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Шніп Віктар Анатолевіч |
Нарадзіўся | 26 сакавіка 1960 (64 гады) |
Сужэнец | Людміла Рублеўская |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэзія |
Гады творчасьці | 1977 — наш час |
Жанр | верш, жарт |
Мова | беларуская мова[1] |
Дэбют | газэта «Чырвоная зьмена», 1977 |
Прэміі | Прэмія імя Ўладзімера Маякоўскага Савету Міністраў Грузіі (1987) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Віктар Шніп (нарадзіўся 26 сакавіка 1960, в. Пугачы Валожынскага раёну) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Кроўны сваяк Адольфа Шніпа.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў безпрацоўным, пэрыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газэце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.
У 1987 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987 — ?), у газэтах «Наша слова» (адказны сакратар) і «Літаратура і Мастацтва» (намесьнік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2003—2008 гадах намесьнік галоўнага рэдактара, з 2008 году — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Муж беларускай пісьменьніцы Людмілы Рублеўскай. Мае дваіх дзяцей.
Творчасьць
Дэбютаваў вершамі ў 1977 (газэта «Чырвоная зьмена»). Аўтар 15 кніг, у тым ліку зборнікаў паэзіі «Гронка сьвятла» (1983), «Пошук радасьці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990). У канцы 1980-х — пачатку 1990-х пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.
Прызнаньне
- Член Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 1984).
- Ляўрэат прэміі імя Ўладзімера Маякоўскага Савету Міністраў Грузіі (1987) за зборнік «Гронка сьвятла».
Сям'я
Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменьніца. Двое дзяцей.
Літаратура
- Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменьнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.