Адольф Шніп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адольф Шніп
Імя пры нараджэньні Адольф Вінцэнтавіч Шніп
Род дзейнасьці Рэдактар, сьвятар
Дата нараджэньня 27 студзеня 1906
Месца нараджэньня вёска Пугачы, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейкая імпэрыя
Дата сьмерці 4 студзеня 1985
Месца сьмерці в. Ваўжэньчыцы, Уроцлаўскі павет, Польская Народная Рэспубліка
Бацька Вінцэнт Шніп
Узнагароды
Ордэн Залаты Крыж Заслугі

Адольф Шніп (27 студзеня (30 лістапада) 1906, в. Пугачы (сёньня — Валожынскі раён Менскай вобл.) — 4 студзеня 1985, в. Ваўжэньчыцы Ўроцлаўскага павету Ніжнесылескага ваяводзтва, Польшча) — беларускі каталіцкі сьвятар лацінскага і бізантыйскага абрадаў з Таварыства Ісуса, адзін з выдаўцоў беларускага рэлігійнага часопісу «Злучэньне», актыўны дзяяч дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся на Віленшчыне 30 лістапада 1906[1] у рыма-каталіцкай сям’і Вінцэнта Шніпа. Паводле сьцьверджаньня беларускага пісьменьніка Віктара Шніпа, Адольф Шніп — яго кроўны родзіч[2], ён нарадзіўся і гадаваўся ў яго родных Пугачах Валожынскага р-ну. Меў брата, які таксама быў каталіцкім сьвятаром[3].

Ва Ўсходняй місіі айцоў-езуітаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да езуітаў уступіў у Альбярціне 21 лютага 1927 г.[4] На сьвятара бізантыйскага абраду высьвячаны ў Ковелі 16 чэрвеня 1935 г. Належыў да духавенства Віленскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі.

Ва Ўсходняй місіі айцоў-езуітаў у Альбярціне пэўны час быў кіраўніком дому, асыстэнтам кіраўніка навіцыяту (соцыюш магістра навіцыяту), адным з рэдактараў беларускага ўнійнага штомесячніка «Да Злучэньня» / «Злучэньне», які выдавалі беларускія езуіты[5].

У 1937-39 гг. у Вільні быў адміністратарам каталіцкай парафіі Маці Божай Суцяшэньня бізантыйска-славянскага абраду. Гэтай уніяцкай парафіяй апекаваліся езуіты, а для рэлігійных патрэбаў ёй у 1926 быў перададзены былы аўгустынскі касьцёл[6].

Вядома, што ў 1939 быў таксама прэфэктам малой езуiцкай духоўнай сэмiнарыi ў Вiльнi. Праводзіў духоўныя рэкалекцыі для беларускіх студэнтаў, што навучаліся ў Вільні[7].

У 1940-41 гг. у Кракаве прайшоў трэці этап выпрабаваньняў на шляху сваёй духовай фармацыі (звычайна ў езуітаў гэта 8-10 мес.), які прадугледжаны Канстытуцыяй Таварыства Ісуса перад складаньнем вечных зарокаў. Вядома, што затым працаваў на Падляшшы ў Кожухаве[8].

У паваенны час ва Ўроцлаўскай архідыяцэзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пасьляваенны час жыў у Польшчы пад Уроцлавам, служыў у лацінскім абрадзе. Вядома таксама, што 01.07.1946 а. Адольф Шніп зь нейкіх прычынаў пакінуў Таварыства Ісуса[9].

У 1945—1949 гг. быў першым пробашчам шматнацыянальнай парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Беляве пад Уроцлавам, утворанай на атрыманых пасьля вайны ад немцаў землях. У 1948 вялікая парафія у Беляве была падзелена на 2 часткі: горная і дольная, пробашчам апошняй быў кс. Адольф Шніп[10].

Наступным месцам служэньня кс. Адольфа Шніпа была парафія Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса ў Жаруве (Уроцлаўская архідыяцэзія), дзе ён быў пробашчам у 1951—1953 гг.[11]

Пасьля Жарува ў 2-й палове 1950-ых ён працаваў пробашчам у парафіі Пекары-Уданін. Быў удзельнікаў усіх зьездаў і канферэнцыяў мясцовага каталіцкага дабрачыннага таварыства «Карытас» Уроцлаўскай архідыяцэзіі[12].

Узнагароды і памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За актыўную дабрачынную дзейнасьць у часы камуністычнай Польшчы кс. Адольф Шніп згодна з ухвалай Рады дзяржавы быў двойчы ўзнагароджаны «Залатым крыжам заслугі» (другі раз гэтую ўзнагароду атрымаў 19 ліпеня 1954 г. «з нагоды 10-й гадавіны Народнай Польшчы за заслугі ў грамадзкай працы»)[13].

У літургічным календары Легніцкай дыяцэзіі на 2011 год падаеца дзень малітоўнай памяці (дзень сьмерці) кс. Адольфа Шніпа: 4.01.1985 і мясцовасьць, дзе ён пахаваны — Ваўжэньчыцы[14].

У кнізе ўспамінаў супрацоўнікаў «Карытасу» («Księża Caritas. Wspomnienia») зьмешчаны ўспаміны кс. Адольфа Шніпа «Znad Dniepru nad Odrę»[15].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sznip Adolf / Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski I Litwy 1564—1995. (Opracował Ludwik Grzebień). Wydział filozoficzny Towarzystwa Jezusowego, Wydawnictwo WAM. Kraków, 1996. S. 663—664
  2. ^ З роду Шніпоў
  3. ^ Браты-святары з Пугачоў
  4. ^ Sznip Adolf / Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski I Litwy 1564—1995. (Opracował Ludwik Grzebień). Wydział filozoficzny Towarzystwa Jezusowego, Wydawnictwo WAM. Kraków, 1996. S. 663—664
  5. ^ Sznip Adolf / Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski I Litwy 1564—1995. (Opracował Ludwik Grzebień). Wydział filozoficzny Towarzystwa Jezusowego, Wydawnictwo WAM. Kraków, 1996. S. 663—664
  6. ^ Schematyzm Archidiecezji Wileńskiej z 1938 r.
  7. ^ П. Дрыгоніч і П. Дрыгвіч. Успаміны аб сьв. п. кс. др. Станісл. Глякоўскім / Беларускія рэлігійныя дзеячы стагоддзя. Жыцьцярысы. мартыралогія. Успаміны. (Аўтар-укладальнік Юрась Гарбінскі.) Мінск—Мюнхен, 199. С. 298.
  8. ^ Sznip Adolf / Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski I Litwy 1564—1995. (Opracował Ludwik Grzebień). Wydział filozoficzny Towarzystwa Jezusowego, Wydawnictwo WAM. Kraków, 1996. S. 663—664
  9. ^ Sznip Adolf / Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski I Litwy 1564—1995. (Opracował Ludwik Grzebień). Wydział filozoficzny Towarzystwa Jezusowego, Wydawnictwo WAM. Kraków, 1996. S. 663—664
  10. ^ Kazimierz Aftanas. Monografia parafii pw. NMP w Bielawie
  11. ^ Historia miejscowości Gminy Żarów (Żarów po 1945 r.)
  12. ^ Patryk Medyński, Wiktor Kalita. Wicestarosta wspołpracował z UB-ecją. // Roland nr 2 (138), 2007, s. 12-13.
  13. ^ Monitor Polski, № 108, s. 1498, poz. 1436
  14. ^ Kalendarz liturgiczny diecezji Legnickiej na rok 2011
  15. ^ Ks. Adolf Sznip. Znad Dniepru nad Odrę / Księża Caritas. Wspomnienia. — Warszawa, Wydawnictwa Caritas, 1984. S. 391—400.