Сьвятая Рымская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат зьмяніў: lt:Šventoji Romos imperija
Радок 100: Радок 100:
[[lv:Svētā Romas impērija]]
[[lv:Svētā Romas impērija]]
[[lb:Hellegt Réimescht Räich vun Däitscher Natioun]]
[[lb:Hellegt Réimescht Räich vun Däitscher Natioun]]
[[lt:Šventoji Romos Imperija]]
[[lt:Šventoji Romos imperija]]
[[lij:Sacro Impè Roman]]
[[lij:Sacro Impè Roman]]
[[hu:Német-római Birodalom]]
[[hu:Német-római Birodalom]]

Вэрсія ад 13:11, 15 лютага 2012

Сьвятая Рымская імпэрыя
лац. Sacrum Imperium Romanum Nationis Teutonicae
ням. Heiliges Römisches Reich Deutscher Nation

 

 

9621806
Сьцяг Сьвятой Рымскай імпэрыі
Сьцяг
Месцазнаходжаньне Сьвятой Рымскай імпэрыі

Тэрыторыя Сьвятой Рымскай імпэрыі ў 962—1806 гадах

Афіцыйная мова лацінская, нямецкая
Форма кіраваньня выбарчая манархія, райхстаг

Сьвятая Рымская імпэрыя (па-лацінску: Sacrum Imperium Romanum Nationis Teutonicae; па-нямецку: Heiliges Römisches Reich Deutscher Nation) — афіцыйная назва ўладаньняў Рымскага імпэратара і тэрыторыяў Рымскай імпэрыі пачынаючы зь сярэднявечча да 1806 году. Сьвятая Рымская імпэрыя ўтварылася падчас рэгенцтва Ота I з каралінскай Імпэрыі заходніх франкаў. У 1157 годзе Імпэрыя атрымала назву «Сьвятая імпэрыя» (Sacrum Imperium), а ў 1254 годзе быў упершыню выкарыстаны тытул «Сьвятая Рымская імпэрыя» (Sacrum Romanum Imperium) у пісьмовых крыніцах. У 15 і 16 стагодзьдзях тытул быў падоўжаны дадаткам «Нямецкае нацыі». У гістарычнай літаратуры Сьвятую Рымскую імпэрыю зь нядаўняга часу называюць таксама Старой імпэрыяй.

Характар дзяржавы

Сьвятая Рымская імпэрыя на працягу ўсіх васьмісот пяцідзесяці гадоў свайго існаваньня была герархічным дзяржаўным утварэньнем фэадальнага тыпа. Янна ніколі ня мела характар нацыянальнай дзяржавы, як то Ангельшчына ці Францыя, і ніколі не дасягала высокай ступені цэнтралізацыі кіраваньня. Імпэрыя не зьяўлялася фэдэрацыяй ці канфэдэрацыяй у сучасным разуменьні, але спалучала элемэнты гэтых формаў дзяржаўнага ладу. Суб’ектны склад вылучаўся значнай разнастайнасьцю, сярод іх былі паўнезалежныя курфюрствы, герцагствы, княствы, графствы, вольныя гарады, абацтвы й дробныя ўладаньні імпэрскіх рыцараў, — усе яны зьяўляліся паўнапраўнымі суб’ектамі імпэрыі й валодалі рознымі ступенямі праваздольнасьці. Улада імпэратара ніколі не была безумоўнай, а разьдзялялася разам з вышэйшай арыстакратыей краіны. У адрозьненьні ад іншых эўрапейскіх краінаў, жыхары імпэрыі не былі непасрэдна падпарадкаваны імпэратару, а мелі свайго кіраўніка — людзкога ці духоўнага князя, імпэрскага рыцара ці гарадзкі магістрат, што сфармавала два ўзроўні ўлады ў краіне: імпэрскі й тэрытарыяльны, якія нярэдка канфліктавалі адзін з адным.

Кожны суб’ект імпэрыі, асабліва такія магутныя дзяржавы, як Аўстрыя, Прусія, Баварыя, валодаў высокай ступеньню незалежнасьці ва ўнутраных справах і асаблівымі выключнымі правамі ў зьнешняй палітыцы, аднак сувэрэнітэт працягваў заставацца атрыбутам імпэрыі сам па сабе, а пастановы імпэрскіх установаў і нормы імпэрскага права мелі абавязковы характар для ўсіх частак імпэрыі. Для Сьвятай Рымскай імпэрыі была характэрна асаблівая роля цэрквы, якая надавала гэтаму дзяржаўнаму ўтварэньню элемэнты тэакратыі, аднак у той жа самы час імпэрская структура ўпершыню ў Эўропе пасьля Рэфармацыі забясьпечыла працяглае суіснаваньне ў згодзе некалькіх канфэсіяў у адной дзяржаве. Разьвіцьцё імпэрыі праходзіла ва ўмовах заўсёднай барацьбы дэзінтэграцыі й інтэграцыі. Першага прытрымліваліся перш за ўсё буйныя княствы, якія паступава набылі прыкметы сувэрэнных дзяржаваў й імкнуліся вызваліцца ад улады імпэратара, у той час калі галоўнымі кансалідуючымі фактарамі былі імпэрскі сталец, імпэрскія ўстановы й інстытуцыі, як то райхстаг, імпэрскі суд, сыстэма земскай мірнасьці, а таксама каталіцкая царква, нямецкая нацыянальная самасьвядомасьць, саслоўны прынцып будаваньня дзяржаўнай структуры імпэрыі, «імпэрскі патрыятызм» (па-нямецку: Reichspatriotismus), ляяльнасьць да імпэрыі й імпэратара.

Назва

Узнікнуўшы ў 962 годзе, Сьвятая Рымская імпэрыя прэтэндавала на пераемнасьць антычнай Рымскай імпэрыі й Франскай імпэрыі Карла Вялікага, спрабуючы стаць унівэрсальным дзяржаўным утварэньнем у хрысьціянскім сьвеце. Ота I Вялікі, першы манарх гэтае імпэрыі, выкарыстоўваў тытул імпэратар рымлянаў і франкаў (па-лацінску: Imperator Romanorum et Francorum, аднак намнога часьцей тытул сьвяты імпэратар (па-лацінску: Imperator Augustus). Нягледзячы на тое, што ядром імпэрыі была тэрыторыя сучаснай Нямеччыны, ейным сакральным цэнтрам быў Рым, дзе да XVI стагодзьдзя праводзілася каранацыя імпэратараў, і менавіта з Рыму, як лічылася, паходзіла іхняя боская ўлада. Тытул «Рымскі імпэратар» (па-лацінску: imperator augustus Romanorum) выкарыстоўваўся ўжо Ота II, а словаспалучэньне «Рымская імпэрыя» ўпершыню зафіксавана ў крыніцах пад 1034 годам. У той жа час, выкарыстаньне гэтага тытула выклікала рэзкае непрыняцьцё з боку Бізантыі, дзе лічылася, што толькі бізантыйскі імпэратар мае права называцца рымскім імпэратарам.

Манархі Сьвятой Рымскай імпэрыі прэтэндавалі на вярхоўную духоўную ўладу на сваёй тэрыторыі й ролю абаронцы й заступніка эўрапейскай хрысьціянскай царквы. Першапачаткова гэта не патрабавала асобнага згадваньня ў тытуле, аднак пасьля сканчэньня барацьбы за інвэстытуру й распаўсюджваньню ідэі вяршэнства папы рымскага ў духоўнай сфэры, да назвы імпэрыі пачалі дадаваць слова «Сьвятая» (па-лацінску: Sacrum), упершыню менавіта ў 1157 годзе. Гэтым самым падкрэсьлівалася прэтэнзія імпэртараў да царквы. Прымяньне эпітэта «Сьвяты» не да асобы кіраўніка, а да дзяржаўнага ўтварэньня, верагодна, было навацыяй, якая была створана ў канцэлярыі імпэратара Фрыдрыха I Барбаросы[1]. Уласная назва «Сьвятая Рымская імпэрыя» ў ейнай лацінскай вэрсіі Sacrum Romanum Imperium упершыню зьявілася ў 1254 г., а ейны эквівалент на нямецкай (па-нямецку: Heiliges Romisches Reich) — яшчэ праз стагодзьдзе, у часы панаваньня Карла IV.

Спасылка на «нямецкую нацыю» ў тытуле імпэратар пачала выкарыстоўвацца зь сярэдзіны XV стагодзьдзя, калі большая частка ненямецкіх земляў была страчана й імпэрыя пачала ўспрымацца як нямецкае нацыянальнае дзяржаўнае ўтварэньне. Першае падсьведчаньне аб выкарыстаньні гэтага тытула ўтрымліваецца ў законе аб земскай мірнасьці 1486 году імпэратара Фрыдрыха III. Канчатковую форму назвы імпэрыя атрымала напачатку XVI стагодзьдзя, калі ў 1512 годзе Максымільян I у сваім звароце да райхстага ўпершыню афіцыйна выкарыстоўваў найменьне «Сьвятая Рымская імпэрыя нямецкае нацыі» (па-нямецку: Heiliges Romisches Reich Deutscher Nation).

Да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя імпэрыя страціла ўплыў у Італіі, а імпэратар быў пазбаўлены сваіх прэрэгатываў у царкоўнай сфэры. У той жа час тэндэнцыя да дэзынтэграцыі пераўтварыла Нямеччыну ў конглёмэрат паўнезалежных княстваў. Як пісаў Вальтэр аб Сьвятой Рымскай імпэрыі, што яна больш «не сьвятая, ня рымская й не імпэрыя». У сваіх апошніх дакумэнтох дзяржава называлася ўжо «Нямецкая імпэрыя» (па-нямецку: Deutsches Reich).

Паколькі на працягу амаль усяго пэрыяду свайго існаваньня Сьвятая Рымская імпэрыя зьяўлялася адзіным дзяржаўным утварэньнем у Заходняй Эўропе, манарх якой меў тытул імпэратара, таму яна часьцей за ўсё называлася проста «Імпэрыя». У расейскіх дакумэнтах XVIII стагодзьдзя вядомая як «Цэзарыя»[2]. У XIX стагодзьдзі, пасьля ўтварэньня Нямецкай і Аўстрыйскай імпэрыі, у дачыненьні да папярэдняй дзяржавы пачала выкарыстоўвацца назва «Старая імпэрыя». На сёньня былую імпэрыю часам называюць «Першым райхам».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сьвятая Рымская імпэрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA