Джордж Мікеш: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак (дзякуй http://ru.wikipedia.org)
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:21, 7 кастрычніка 2011

Джордж Мікеш
György Mikes
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 лютага 1912(1912-02-15)[1][2]
Памёр 30 жніўня 1987(1987-08-30)[1][2] (75 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, часапісец
Кірунак сатыра
Мова ангельская мова[3]
Значныя творы «Як быць замежнікам»

Джордж Мікеш (па-вугорску: György Mikes, 15 лютага 1912 — 15 жніўня 1987) — ангельскі пісьменьнік вугорскага паходжаньня.

Біяграфія

Нарадзіўся ў месьці Шыклаш, пасьля сьмерці бацькі пераехаў з маткаю ў Будапэшт. Паступіў у Будапэшцкі ўнівэрсытэт (па-вугорску: Eo"tvo"s Lora'nd Tudoma'nyegyetem), і атрымаў ступень доктара юрыспрудэнцыі. Па канчатку вучобы працаваў часапісцам. У 1938 годзе быў накіраваны ў Лёндан асьвятляць падзеі вакол падпісаньня Мюнхэнскай дамовы. Тамака знайшоў працу ў іншай газэце й застаўся на ўсё жыцьцё. Большасьць яго кніг маюць гумарыстычны характар, аднак, ён таксама напісаў кнігі пра канцлягеры (1945) і пра таемную паліцыю Вугоршчыны (1959).

Быў двойчы жанаты, ёсьць сын ад першага шлюбу й дачка ад другога. Захапляўся кулінарыяй і гульнёй у тэніс.

Творы

Вонкавыя спасылкі

Джордж Мікешсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б George Mikes // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ а б George Mikes // Babelio (фр.) — 2007.
  3. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.