Перайсьці да зьместу

Спортынг Лісабон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спортынг
Поўная назва Sporting Clube de Portugal
Заснаваны 1 ліпеня 1906
Горад Лісабон, Партугалія
Стадыён Эштадыю Жузэ Алваладэ
Умяшчальнасьць: 50 095
Прэзыдэнт Фрэдэрыку Варандаш[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sporting.pt (парт.)​ (анг.)

«Спо́ртынг» (па-партугальску: Sporting) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабону. 20-разовы чэмпіён Партугаліі, 17-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 9-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Уладальнік Кубка кубкаў (1964).

Клюб быў заснаваны ў Лісабоне 1 ліпеня 1906 году, ён зьяўляецца клюб «Вялікай тройкі» (парт. Tres Grandes) футбольных клюбаў Партугаліі разам з «Бэнфікай» і футбольным клюбам «Порту». У спартовым клюбе «Спортынг», куды ўваходзяць ня толькі футбольныя гульцы, але й спартоўцы іншых відаў спорту, налічваецца больш за 100 тысячаў зарэгістраваных чальцоў[2]. Спартоўцы й заўзятары часьцяком называюць сябе «ільвамі» (парт. Leões). На працягу першага стагодзьдзя існаваньня клюбу, каманда й спартоўцы заваявалі 3 спартовыя алімпійскія залатыя мэдалі, а таксама шмат срэбраных і бронзавых мэдалёў і тысячы нацыянальных і рэгіёнальных перамогаў[3]. У пэрыяд стварэньня клюбу Жазэ Алваладэ жадаў зрабіць яго ў самы вялікі клюб Эўропы. На сёньня колькасьць прыхільнікаў клюбу па ўсім сьвеце налічвае больш за тры мільёны[4].

«Спортынг» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў Партугальскай лігі ў 1933 годзе, клюб ніколі не вылятаў з галоўнага дывізіёна партугальскага футбола, разам зь іншымі грандамі партугальскага футболу «Порту» і «Бэнфікай». «Спортынг» зьяўляецца трэцім самым пасьпяховым партугальскім футбольным клюбам, маючы на сваім рахунку 44 тытулы.

Клюб паўстаў у 1906 годзе ў выніку расколу спартова-грамадзкага таварыства, бо адны лічылі, што клюб павінен засяродзіць увагу на грамадзкіх мерапрыемствах, а іншыя адчувалі, што ўсе сілы павінны быць накіраваны на спартовыя аспэкты клюбу. Жуліё дэ Араўжа, які пасьля стаў прэзыдэнтам «Спортынга», адзначыў што рознагалосьсі адбываліся ня толькі ў дачыненьні да разьмяшчэньня клюбу, бо ў клюбу мелася некалькі штаб-кватэр, але таксама й у дачыненьні да мэтаў клюбу — перавага сацыяльных або спартовых аспэктаў клюбу.

Гэты пэрыяд нявызначанасьці ў канчатковым выніку прывёў да расколу паміж двума бакамі. Жазэ Гаваза быў адным зь першых, хто адмовіўся ад ад арыгінальнага клюбу й разам з двума дзясяткамі іншымі чальцоў, заснаваў яшчэ адзін клюб на грошы свайго дзеда. Віскондзі дэ Алваладэ пагадзіўся на стварэньне новага клюбу й даў яму значную суму грошай, а таксама пляцоўку там, дзе й па сёньня месьціцца клюб, а таксама стаў старшынём савета дырэктароў як «асацыяваны пратэктар» новага клюбу.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Уругваю Бр Франка Ісраэль 2000
2 Сьцяг Бразыліі Аб Матэўс Рэйс 1995
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Джэрэмі Сэнт-Юстэ 1996
5 Сьцяг Японіі ПА Хідэмаса Морыта 1995
6 Сьцяг Бэльгіі Аб Зэна Дэбаст 2003
8 Сьцяг Партугаліі Нап Пэдру Гансалвіш 1998
9 Сьцяг Швэцыі Нап Віктар Д’ёкерэш 1998
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Маркус Эдўардс 1998
11 Сьцяг Партугаліі Нап Нуну Сантуш 1995
13 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Уладан Кавачавіч 1998
17 Сьцяг Партугаліі Нап Франсішку Трынкан 1999
19 Сьцяг Даніі Нап Конрад Гардэр 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Уругваю Нап Максіміляна Арауха 2000
21 Сьцяг Мазамбіку Нап Жэні Катаму 2001
22 Сьцяг Гішпаніі Аб Іван Фрэснэда 2004
23 Сьцяг Партугаліі ПА Даніел Браганса 1999
25 Сьцяг Партугаліі Аб Гансалу Інасью 2001
26 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Усман Дыямандэ 2003
41 Сьцяг Бразыліі Бр Дыегу Калай 2004
42 Сьцяг Даніі ПА Мортэн Юльман (капітан) 1999
47 Сьцяг Партугаліі Аб Рыкарду Эшгаю 1993
51 Сьцяг Партугаліі Бр Дыёгу Пінту 2004
57 Сьцяг Партугаліі Нап Жэавані Кенда 2007
72 Сьцяг Партугаліі Аб Эдуарду Куарэжма 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]