Скупшчына Чарнагорыі
Скупштина Црне Горе /Skupština Crne Gore] | |
Парлямэнцкая сыстэма | Аднапалатны |
---|---|
Старшыня | Іван Брайтавіч |
з партыі | Сацыял-дэмакратычная партыя Чарнагорыі |
выбраны | 18 траўня 2016 |
http://www.skupstina.me | |
Скупшчына Чарнагорыі ў Вікісховішчы |
Скупшчына Чарнагорыі (па-чарнагорску Скупштина Црне Горе/Skupština Crne Gore) — прадстаўнічы орган і носьбіт заканадаўчай улады (парлямэнт) Чарнагорыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па выніках рэфэрэндуму 2006 году Парлямэнт абвясьціў незалежнасьць Чарнагорыі і яе выхад са складу фэдэрацыі Сэрбія і Чарнагорыя 3 чэрвеня 2006 году.
Паўнамоцтвы і абавязкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парлямэнт зацьвярджае кандыдатуру прэм’ер-міністру, якую вылучае прэзыдэнт, пры гэтым міністэрскія пасады разьмяркоўваюцца прэм’ер-міністрам. Скупшчына мае права вынесьці вотум недаверу ўраду.
Скупшчына зацьвярджае ўсе законы, ратыфікуе міжнародныя акты, прызначае судзьдзяў усіх узроўняў, прымае бюджэт і выконвае іншыя абавязкі, адлюстраваныя ў канстытуцыі.
Дэпутаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэпутаты абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Адзін дэпутат прадстаўляе 6000 выбаршчыкаў, што ўплывае на агульную колькасьць дэпутатаў. У 2016 годзе іх было 81, тады як у мінулай сэсіі 74.
Сьпікеры парлямэнту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ранка Крывакапіч (3 чэрвеня 2006 — 18 траўня 2016)
- Іван Брайтавіч (16 траўня 2016 — дасюль)