Перайсьці да зьместу

Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2024 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2020
 Сьцяг ЗША
2028
Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2024 году
5 лістапада 2024 году
Кандыдат Камала Гарыс Дональд Трамп
Партыя Дэмакратычная партыя Рэспубліканская партыя

Чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў ЗША прайшлі 5 лістапада 2024 году. Прэзыдэнт павінен уступіць у паўнамоцтвы 20 студзеня 2025 году. На выбарах баў абраны 47-ы Прэзыдэнт ЗША, 46-ы Прэзыдэнт Джо Байдэн адмовіўся ад удзелу. Перамогу атрымаў кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп.

Галасаваць можа грамадзянін ЗША, які пастаянна пражывае на тэрыторыі 50 штатаў або сталічнай акругі, не знаходзіцца ў турме на момант галасаваньня і нарадзіўся ў адным з штатаў ці акрузе Вашынґтон. Асобы, якія нарадзіліся грамадзянамі ЗША і пераехалі жыць у іншыя краіны, могуць галасаваць з-за мяжы, іх галасы таксама ўдзельнічаюць у праймэрызу.

Абірацца на пасаду Прэзыдэнта ЗША можа чалавек, які нарадзіўся ў ЗША і старэйшы за 35 гадоў. З другой паловы XIX стагодзьдзя прэзыдэнты заўсёды абіраюцца з Дэмакратычнай альбо Рэспубліканскай партый. Кандыдатам ад партыі на пасаду прэзыдэнта становіцца чалавек, які перамог партыйны праймэрыз.

ЗША на дадзены момант зьяўляецца апошняй дзяржавай у сьвеце, дзе няма простага галасаваньня. Галасаваньне праходзіць па мажарытарнай сыстэме, пры якой патрэбна набраць як мінімум 50 %+1 голас, каб перамагчы галасы Калегіі выбарнікаў у 48 з 50 штатаў[a]. Кожнаму штату дазволена пэўная колькасьць выбарнікаў (з 3 да 55 паводле перапісу насельніцтва ЗША 2020) залежна ад насельніцтва. Галасоў заўсёды ня меней трох на штат, бо галасы раўняюцца колькасьці паслоў у Палаты прадстаўнікоў — залежыць ад насельніцтва (не меней аднаго), і двум сэнатарам ад штату. Акруга Калюмбія атрымлівае права галасаваньня на выбарах трыма галасамі. Колькасьць удзельнікаў Парлямэнту ЗША і выбаршчыкаў роўная 538. Каб стаць прэзыдэнтам, патрэбна набраць 270 галасоў выбаршчыкаў[1].

Дэмакратычная партыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джо Байдэн, дзеючы 46-ы прэзыдэнт ЗША, заявіў, што ён збіраецца ісьці на другі тэрмін[2] На момант выбараў яму споўніцца 82 гады. Ён ужо зьяўляецца найбольш старым прэзыдэнтам па ўзросту ўступленьня на гэтую пасаду па выніках выбараў 2020 году. Акрамя яго, яшчэ ніхто не заявіў афіцыйна, што ён будзе кандыдатам у праймерыз. Да катэгорыі больш патэнцыяльных кандыдатаў на гэтыя выбары адносяць 48 віцэ-прэзыдэнта Камалу Гарыс, мэра Нью-Ёрка Эрыка Адамза, і гэтыя кандыдаты могуць стаць другімі прэзыдэнтамі з чырвоным колерам скуры (першы — Барак Абама), а Камала Гарыс можа стаць яшчэ і першай жанчынай на посьце прэзыдэнта ЗША. Таксама міністар транспарту Піт Бутыджыч, які можа стаць першым прэзыдэнтам — адкрытым геям за межамі Эўропы і ЗША, і ўжо стаў першым адкрытым геям кабінета ЗША.

Рэспубліканская партыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

45-ы прэзыдэнт краіны Дональд Трамп заяўляў, што мог бы паспрабаваць пайсці на другі тэрмін прэзыдэнцтва[3], і мае на гэта права па Канстытуцыі ЗША. Калі ён пераможа на выбарах 2024 году, то стане другім прэзыдэнтам пасля Гровэра Кліўленда, які абраўся на другі тэрмін з разрывам, і традыцыйна ён будзе лічыцца 45-ы і 47-ы прэзыдэнтам.

Пасьля пераможных для Трампа прэзыдэнцкіх дэбатаў 27 чэрвеня 2024 году, палітычныя апанэнты зьмясьцілі ў сацыяльных сетках некалькі заклікаў да яго забойства, бо яго перадвыбарчая падтрымка стала пераважнай. Сярод іншага, такія заклікі зрабілі: 70-гадовы ангельскі эўракамуніст, які працаваў тэлевядоўцам на дзяржаўную «Брытанскую вяшчальную карпарацыю», і 66-гадовая акторка зь Іліною[4]. 14 ліпеня 2024 году Дональд Трамп атрымаў агняпальнае раненьне вуха ў выніку замаху на перадвыбарчым сходзе ў Пэнсыльваніі (горад Батлер). У выніку нападу загінуў 50-гадовы пажарнік Коры Кампэратор. Яшчэ два ўдзельнікі сходу былі параненыя. Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў паведаміла, што нападнікам быў 20-гадовы Томас Крукс. Ён быў застрэлены снайпэрам Таемнай службы ЗША[5].

  1. ^ Выключэньні — Мэн і Нэбраска. Яны падзяляюцца на акругі і ўжо там абіраюцца кандыдаты па мажарытарнай сыстэме. Нэбраска на 2022 год мае 5 электаральных галасоў, Мэн — 4.