Пратока
Выгляд
Прато́ка[1][2][3] (пралі́ў) — водная прастора, разьмешчаная паміж дзьвюма дзялянкамі сушы і якая злучае сумежныя водныя басэйны або іх часткі.
Характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пратокі характарызуюцца даўжынёй, найменшай і найбольшай шырынёй і глыбінёй. Таксама паказваецца кірунак і хуткасьць плыні. Для суднаходных пратокаў складзеныя лоцыі.
Самая доўгая пратока на Зямлі — Мазамбіцкая пратока, даўжыня 1760 кілямэтраў. Самая шырокая пратока на Зямлі — пратока Дрэйка, шырыня 820 кілямэтраў.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле басэйну акіяна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пратока, зьмешчаная ў басэйне аднаго акіяна (пратока Дарданэлы, Атлянтычны акіян).
- Пратока, якая злучае басэйны двух акіянаў (Бэрынгава пратока, Ціхі і Паўночны Ледавіты акіян).
Паводле кантынэнтаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пратока, берагі якой належаць аднаму кантынэнту (Скагерак, Эўропа).
- Пратока, берагі якой належаць розным кантынэнтам (Гібральтар, Эўропа і Афрыка).
Паводле тэрытарыяльнай прыналежнасьці або міжнароднага статусу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міжнародныя, гэта значыць адкрытыя для праходу суднаў усіх дзяржаваў на роўных умовах (Сынгапурская пратока).
- Уваходныя ў тэрытарыяльныя воды аднаго (Басфор, Турэччына) або некалькіх дзяржаваў (Керчанская пратока, Расея і Украіна). У гэтым выпадку праход суднаў іншых дзяржаваў можа ажыцьцяўляцца на адплатнай або бязвыплатнай аснове.
Найважныя пратокі паводле акіянаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікі Бэльт
- Басфор
- Гібральтарская пратока
- Дарданэлы
- Дацкая пратока
- Пратока Дэйвіса
- Пратока Дрэйка
- Катэгат
- Кафірэфс
- Керчанская пратока
- Ля-Манш
- Малы Бэльт
- Мэсынская пратока
- Атранта
- Па-дэ-Кале, яна ж Дуўрская
- Скагерак
- Фларыдзкая пратока
- Эрэсун, яна жа Зунд
- Юкатанская пратока
- Пратока Вількіцкага
- Гудзонава пратока
- Пратока Дзьмітрыя Лапцева
- Карскія Вароты
- Пратока Лонга
- Маточкін шар
- Пратока Саньнікава
- Пратока Шокальскага
- Югорскі шар
- Бэрынгава пратока
- Зондзкая пратока
- Карэйская пратока
- Пратока Кука
- Пратока Лапэруза
- Магеланава пратока
- Макасарская пратока
- Малацкая пратока
- Сынгапурская пратока
- Тайванская пратока
- Татарская пратока
- Торэсава пратока
- Цугару, яна ж Сангарская пратока
- Пратока Карымата
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мікалай Азбукін, Лявон Більдзюкевіч. пролив — пратока // Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел. — Менск: Інбелкульт, 1923. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. пратока ж. — проток, пролив // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. — ISBN 5-341-00918-5
- ^ Мікола Байкоў, Андрэй Бараноўскі. пролив — пратока // Практычны беларускі вайсковы слоўнік / старш.кам. П. Валасноў. — Менск: Вайсковая камісія пры Інбелкульце, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).