Перайсьці да зьместу

Па-дэ-Кале

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Па-дэ-Кале
Этымалёгія Кале і Дуўр[d]
Краіны вадазбору
Найб. шырыня 40 км[1]
Найб. глыбіня 55 м[1]
Па-дэ-Кале на мапе Эўропы.

Па-дэ-Кале́ (па-француску: Pas de Calais [pɑˈdə kaˈlɛ], у ангельскамоўных краінах завецца Дуўрская пратока, па-ангельску: Strait of Dover) — пратока паміж востравам Вялікабрытанія і матэрыковай часткай Эўропы, самая вузкая частка Ля-Манша. Даўжыня — 37 км, найменшая шырыня — 32 км, найменшая глыбіня — 21 м. Парты: Дуўр, Кале, Дункерк.

У гэтым найвужэйшым вучасткі з брытанскага боку разьмешчаны Саўт‑Форлэндам, на паўночны ўсход ад Дуўру ў ангельскім графстве Кент, а з францускага боку ляжыць места Кале ў дэпартамэнце Па‑дэ‑Кале. Паміж гэтымі пунктамі пралягае найпапулярнейшы маршрут для плыўцоў, якія перасякаюць канал[2]. Уся пратока падзеленая паміж тэрытарыяльнымі водамі Францыі і Вялікабрытаніі, але права транзытнага праходу паводле Канвэнцыі ААН па марскім праве дазваляе караблям іншых дзяржаваў ваольна прасоўвацца празь яе[3][4][5]. Пад дном Па-дэ-Кале праходзіць Эўратунэль.

У пагодны дзень можна пабачыць голым вокам супрацьлеглы бераг, як з Францыі, гэтак зь берагоў Ангельшчыны. Найбольш вядомы і відавочны від гэта белыя крэйдавыя стромыя берагі Дуўра, якія відаць з францускага ўзьбярэжжа, а таксама прыбярэжныя будынкі на абодвух берагах і агеньчыкі ўначы, як у вершы Мэт’ю Арналда «Дуўрскі пляж».

  1. 1 2 https://www.britannica.com/place/Strait-of-Dover
  2. Cambridge Paperback Encyclopedia. — Cambridge University Press. — С. 1080. — ISBN 978-0521668002
  3. López Martín, Ana G. International Straits: Concept, Classification and Rules of Passage. — Springer Science & Business Media. — ISBN 9783642129063
  4. Glegg, G; Jefferson, R; Fletcher, S Marine Governance in the English Channel (La Manche): Linking Science and Management // Marine Pollution Bulletin. — 30.06.2015. — Т. 95. — № 2. — С. 707—718. — DOI:10.1016/j.marpolbul.2015.02.020
  5. Van Dyke, Jon M. The Future of Ocean Regime-Building. — Brill (1618). — С. 175–232. — ISBN 978-9004172678