Тайванская пратока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тайванская пратока
Xiamen Island, Lieyu Island and Kinmen Island.jpg
Taiwan Strait.png
Паступленьне вады Da'an River[d], Zengwen River[d], Ai River[d], Bazhang River[d], Erren River[d], Dajia River[d], Jiulong Jiang[d], Tamsui River[d], Wu River[d], Dianbao River[d], Fanzihliao River[d], Fengshan River[d], Nankan River[d], Touqian River[d], Jishui River[d], Yanshui River[d], Zhonggang River[d], Houlong River[d], Chienchen River[d], Zhuoshui River[d], Gaoping River[d], Pozi River[d] і Q87246226?
Краіны вадазбору
Найб. глыбіня 60 м

Тайва́нская прато́ка (па-кітайску: 臺灣海峽) — 180-кілямэтровая пратока, якая аддзяляе востраў Тайвань ад кантынэнтальнай Азіі. Пратока ёсьць часткай Паўднёва-Кітайскага мора, але таксама сягае да Ўсходне-Кітайскага мора на поўначы. Самая вузкая частка пратокі складае 130 км у шырыню[1]. Гістарычна як Кітай, гэтак і Тайвань падтрымліваюць палітыку Аднаго Кітаю, то бок яны лічаць пратоку эксклюзіўнай эканамічнай зонай адзінага Кітаю[2]. На практыцы марская мяжа паміж краінамі праходзіць празь сярэдзіну пратокі[3]. Гэтая мяжа была вызначаная ў 1955 годзе генэралам ВПС ЗША Бэнджамінам О. Дэйвісам-малодшым, які вызначыў лінію на сярэдзіне пратокі, а ЗША аказалі ціск на абодва бакі, каб яны склалі маўклівае пагадненьне. Кітай не перасякаў мяжу ажно да 1999 году, аднак пасьля першага парушэньня мяжы кітайскія самалёты рэгулярна вылятяюць за кітайскую зону[4]. Тайвань будуе буйны ветрапарк у пратоцы[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Geography». Government Information Office.
  2. ^ Trent, Mercedes (2020). «Over the Line: The Implications of China’s ADIZ Intrusions in Northeast Asia». Federation of American Scientists. — С. 22.
  3. ^ 大公報文章:"海峽中線"應該廢除.
  4. ^ Tai-ho, Lin. «Air defense must be free of political calculation». Taipei Times.
  5. ^ «Greater Changhua Offshore Wind Farms». Power Technology.