Перайсьці да зьместу

Атранта (пратока)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атранта
Этымалёгія Атранта[d]
Краіны вадазбору
Найб. глыбіня 850 м

Атра́нта (па-італьянску: Canale d’Otranto) — пратока паміж узьбярэжжамі Італіі і Альбаніі, злучае Адрыятычнае і Іянічнае мора. Названая так ад гораду Атранта ў Італіі. Шырыня 75 км, максымальная глыбіня — 850 м. Ейная шырыня паміж мысам Атранта на ўсходзе Салентына ў Італіі і паўвостравам Карабуруні на захадзе Альбаніі складае менш за 72 км[1].

Атранцкая бухта.

З даўніх часоў пратока мела жыцьцёва важнае стратэгічнае значэньне. Рымляне выкарыстоўвалі яе дзеля транспартаваньня сваіх войскаў на ўсход. Легіёны маршам рушылі да Брындызі, адкуль да тэрыторыі сучаснай Альбаніі быў усяго аднадзённы марскі пераезд, а затым яны маглі рухацца на ўсход Эгнатыевым шляхам.

У час Першай сусьветнай вайны

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У час Першай сусьветнай вайны пратока займела стратэгічную значнасьць. Хаўрусныя флёты Італіі, Францыі і Вялікабрытаніі, блякуючы пратоку перадусім лёгкімі марскімі сіламі і лёгка ўзброенымі рыбалавецкімі чоўнамі, перашкаджалі асьцярожнаму аўстра-вугорскаму флёту вольна выходзіць у Міжземнае мора і фактычна трымалі яго па-за марскім тэатрам вайны. Гэтая блякада была вядомая як Атранцкі бараж.

Аднак гэтая блякада была вядомая сваёй малаэфэктыўнасьцю супраць нямецкіх і аўстрыйскіх падводных чоўнаў, што дзейнічалі з Адрыятычнага мора і цягам большай часткі вайны стваралі сур’ёзныя праблемы для хаўрусьнікаў ва ўсім Міжземнамор’і[2].

  1. Frank K. McKinney The Northern Adriatic Ecosystem: Deep Time in a Shallow Sea. — Columbia University Press, 2007. — ISBN 978-0-231-13242-8
  2. Willmott, H.P. (2003). «First World War». Dorling Kindersley. — С. 186.