Паўночны марскі шлях
Паўно́чны марскі́ шлях (ПМШ) — водны гандлёвы шлях Расеі праз Паўночны Ледавіты акіян ад Карскага мора на захадзе да Бэрынгава праліва на ўсходзе[1].
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1878—1880 гадах фінскі геоляг Адольф Нордэншэльд ажыцьцявіў першае пасьпяховае плаваньне праз Паўночны марскі шлях. Са швэдзкай Карльскруны ён абагнуў Эўразію з усходу і праз поўдзень вярнуўся ў Стакгольм. Выправу аплацілі папалам расейскі камэрсант Аляксандар Серабракоў і швэдзкія ўстановы[2]. У 1910—1915 гадах гідрограф Барыс Вількіцкі, які меў беларускае паходжаньне, праплыў па Паўнмаршляху ад Уладзівастока да Архангельска. Ягоны бацька Андрэй Вількіцкі, які быў начальнікам Галоўнага гідраграфічнага кіраўніцтва Расейскай імпэрыі, ініцыяваў тую гідраграфічную экспэдыцыю Паўночнага Ледавітага акіяну на 2 ледаколах — «Вайгач» і «Таймыр»[3]. 17 сьнежня 1932 году Савет народных камісараў СССР стварыў Галоўнае кіраўніцтва Паўнмаршляху, якое ўзначаліў Ота Шміт, які быў ураджэнцам Беларусі.
У 2010-я гады глябальнае пацяпленьне дазволіла адкрыць Паўночны марскі шлях для летняга плаваньня безь ледаколаў[4]. 4 чэрвеня 2019 году на пецярбурскай вэрфі спусьцілі на ваду атамны ледакол «Урал», які накіравалі суправаджаць грузавыя караблі праз Паўночны марскі шлях у парты Ўсходняй Азіі[5]. 18 верасьня 2020 году Ўрад Расеі ўхваліў Пастанову № 1487 «Аб зацьвярджэньні Правілаў плаваньня ў акваторыі Паўночнага марскога шляху», паводле якіх «арганізацыя плаваньня суднаў у акваторыі ПМШ ажыцьцяўляецца карпарацыяй "Расатам"»[6]. 5 кастрычніка 2020 году «Беларуская калійная кампанія» ўпершыню паставіла хлёрысты каль з Клайпедзкага порта (Летува) па Паўночным марскім шляху ў Кітай. Абодва караблі даставілі груз у 1,5 разы хутчэй, чым праз звычайны паўднёвы напрамак[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Акваторыя (рас.) // Адміністрацыя Паўночнага марскога шляху, 2020 г. Праверана 7 кастрычніка 2020 г.
- ^ Валянціна Андрэева. Як фіны сабралі адну з найбольшых у сьвеце калекцый старадаўніх мапаў // Часопіс «Наша гісторыя», 26 траўня 2020 г. Праверана 7 кастрычніка 2020 г.
- ^ Алесь Крой. Рэспубліка Саха, як месца жыцьця і дзейнасьці ліцьвінаў-беларусаў // Радыё «Рацыя», 2019 г. Праверана 7 кастрычніка 2020 г.
- ^ Джуліян Лі, «Блумбэрг ТБ». Як глябальнае пацяпленьне ўдарыць па нафтагазавых плянах Пуціна // Прэс-цэнтар «Хартыя’97», 30 верасьня 2019 г. Праверана 7 кастрычніка 2020 г.
- ^ Рыкарда Маркіна, радыё «Голас Амэрыкі». Расея «разагравае» Арктыку // Прэс-цэнтар «Хартыя’97», 4 чэрвеня 2019 г. Праверана 7 кастрычніка 2020 г.
- ^ Міхаіл Мішусьцін. Пастанова Ўраду Расейскай Фэдэрацыі ад 18 верасьня 2020 г. № 1487 «Аб зацьвярджэньні Правілаў плаваньня ў акваторыі Паўночнага марскога шляху» (рас.) // Адміністрацыя Паўночнага марскога шляху, 18 верасьня 2020 г. Праверана 7 кастрычніка 2020 г.
- ^ БКК упершыню паставіла каль у Кітай па Паўночным марскім шляху // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 кастрычніка 2020 г. Праверана 7 кастрычніка 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кантакты (рас.) // Адміністрацыя Паўночнага марскога шляху, 2020 г. Праверана 7 кастрычніка 2020 г.
- Адправіць заяву (рас.)
- Віды лядовых умоваў (рас.)
- Разьлік кошту ледакольнай праводкі (рас.)
- Зьвесткі пра рух суднаў (рас.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |