Бэрынгаў праліў
Бэрынгаў праліў | |
Берингов пролив | |
![]() Бэрынгавы праліў — спадарожнікавы фатаздымак | |
Зьвязвае | Чукоцкае мора і Бэрынгава мора |
---|---|
Краіны на ўзьбярэжжы | Расея, ЗША |
Падзяляе | Эўразію і Амэрыку |
Скрайнія мысы | мыс Дзяжнёва, мыс Прынца Ўэйлскага |
Шырыня | 86 |
Найбольшая глыбіня | 91 |
Каардынаты | 65°58′21″ пн. ш. 168°47′30″ з. д. / 65.9725° пн. ш. 168.79167° з. д.Каардынаты: 65°58′21″ пн. ш. 168°47′30″ з. д. / 65.9725° пн. ш. 168.79167° з. д. |
Бэрынгаў праліў на мапе Расеі ![]() ![]() Бэрынгаў праліў |
Бэрынгаў праліў — праліў паміж самай усходняй кропкай Азіі (мыс Дзяжнёва) і самай заходняй кропкай Паўночнай Амэрыкі (мыс Прынца Ўэйлскага). Найменшая шырыня 86 км, найменшая глыбіня фарватару 36 м. Праліў злучае Паўночны Ледавіты акіян (Чукоцкае мора) зь Ціхім акіянам (Бэрынгава мора). Праліў названы ў гонар расейскага мараплаўца Вітуса Бэрынга (нарадзіўся ў Даніі), які прайшоў гэтым пралівам у 1728 годзе.
Пасярэдзіне Бэрынгава праліва ляжаць астравы Дыяміда. Зь іх Вялікі востраў Дыяміда, або востраў Ратманава, які буйней і разьмешчаны заходней, належыць Расеі. Малы востраў Дыяміда, разьмешчаны ўсходней, належыць ЗША. Дзяржаўная мяжа, паводле дамовы аб продажы Аляскі і Алеўцкіх астравоў 1867 году, праходзіць пасярэдзіне паміж імі. Адлегласьць паміж выспамі - крыху менш за 4 км. Там жа праходзіць мяжа гадзінных паясоў і міжнародная лінія зьмены дат.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэрынгаў праліў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў