Панаётыс Пікрамэнас
Панаётыс Пікрамэнас | |
16 траўня 2012 — 20 чэрвеня 2012 | |
Папярэднік | Люкас Пападэмас |
Наступнік | Антоніс Самарас |
2 ліпеня 2009 — 16 траўня 2012 | |
Папярэднік | Georgios Panagiotopoulos[d] |
Наступнік | Konstantinos Menoudakos[d] |
9 ліпеня 2019 — 25 траўня 2023 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 ліпеня 1945 (79 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Панаётыс Пікрамэ́нас (па-грэцку: Παναγιώτης Πικραμμένος; 1945 году) — грэцкі судзьдзя і палітык, які з 9 ліпеня 2019 году займае пасаду намесьніка прэм’ер-міністра Грэцыі. Пікрамэнас ненадоўга выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Грэцыі з 16 траўня па 20 чэрвеня 2012 году, пасьля таго, як заканадаўчыя выбары ў траўні 2012 году прывялі да адсутнасьці большасьці галасоў у палітычных партыяў, якія бралі ўдзел у выбарах[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Атэнах і зьяўляецца сынам Ота Пікрамэнаса, ураджэнца Патры і ўладальніка кампаніі «Грэцкі зьвяз замежнай прэсы». Дзед па бацьку, Такіс Пікрамэнас, быў заснавальнікам гэтае кампаніі.
Пікрамэнас скончыў нямецкую атэнскую школу ў 1963 годзе і юрыдычную школу ў Атэнскім унівэрсытэце ў 1968 годзе. Скончыў асьпірантуру ва ўнівэрсытэце Пантэон-Асас і працаваў юрыстам у Атэнах і Лёндане, пакуль ня стаў дакладчыкам Дзяржаўнай рады ў 1976 годзе. У радзе займаў кіроўныя пачады, пакуль ня быў прызначаны старшынем рады ў 2009 годзе. Ён таксама займаў пасаду генэральнага дырэктара Нацыянальнай школы судзьдзяў з 2005 па 2009 гады, а таксама працаваў у шэрагу заканадаўчых камітэтаў пры Міністэрстве юстыцыі, а з 1991 па 1993 гады быў спэцыяльным дарадцам па судовых справах прэм’ер-міністра Канстантынаса Міцатакіса.
Прэзыдэнтам Каралясам Папуліясам быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра 16 траўня 2012 году[2], пасьля таго як урад ня здолеў сфармавацца пасьля парлямэнцкіх выбараў 6 траўня. Ён кіраваў урадам тэхнакратаў напярэдадні выбараў 17 чэрвеня[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Панаётыс Пікрамэнас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Біяграфія на IN.gr.