Нованарвэская мова
Нованарвэская мова, Ню́но́шк — адна з формаў сучаснае літаратурнае нарвэскай мовы (побач з букмолам). У іншай трактоўцы — адна з афіцыйных пісьмовых моваў Нарвэґіі (другая афіцыйная мова — букмол (па-нарвэску: bokmål), апроч таго, у некаторых камунах дадатковай афіцыйнаю моваю ёсьць адна з саамскіх).
Фармаваньне нованарвэскай мовы, першапачаткова называнай «моваю краю» (лянсмол, па-нарвэску: landsmål), было пачата ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя Іварам Осэнам. Осэн бачыў у сваім праекце «папраўдзе нарвэскую» альтэрнатыву дзяржаўнаму стандарту нарвэскае мовы таго часу — «дзяржаўнай мове» (рыксмол, па-нарвэску: riksmål), якая была вельмі падобная да дацкай мовы. «Дзяржаўная мова» ў далейшым стала называцца «кніжнаю», букмол (па-нарвэску: bokmål) і стала адною зь дзьвюх афіцыйных пісьмовых моваў Нарвэґіі.
У цэлым нованарвэская палягае на заходненарвэскіх дыялектах і ўжываецца прыблізна дзясятаю доляй насельніцтва Нарвэґіі. Пісьмовыя нормы ўсё больш набліжаюцца да букмолу, але раўналежна існуе гёґношк (па-нарвэску: Høgnorsk — «высокая нарвэская») — штучная норма, ачышчаная ад любых словаў з букмолу. У нованарвэскай Вікіпэдыі артыкулы на гёґношк разьмешчаныя ў асобнай катэгорыі.
У школах выкладаньне вядзецца на абедзьвюх мовах.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- [https://web.archive.org/web/20120319015026/http://philology.ru/linguistics3/steblin-68.htm Ці мажлівае плянаваньне моўнага разьвіцьця? (нарвэскі моўны рух у тупіку) (рас.)
- Ян Максімюк. Мова «старэйшага брата»