Мікалай Стафан Пац
Мікалай Стафан Пац | |
Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1623 |
Памёр | 8 траўня 1684 |
Пахаваны | |
Род | Пацы |
Бацькі | Стэфан Пац Ганна з Дусяцкіх |
Жонка | Тэадора з Трызнаў (роспуст) |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп, палітык |
Мікала́й Стафа́н Пац (1623 — 8 траўня 1684, Рудава пад Горадняй) — дзяржаўны й рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі (1651—1670), кашталян віленскі (1670), біскуп віленскі (з 1671).
Быў старостам крычаўскім, раканцішкаўскім і лаварышкаўскім.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Стафана, падканцлера вялікага літоўскага, і Ганны з Дусяцкіх. Меў братоў Станіслава і Крыштапа Жыгімонта.
Разам з братам Крыштапам Жыгімонтам з 1660 году належыў да прыдворнае прафранцускае групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасьцяў й захаваньня ранейшага палітычнага ладу хутка адыйшоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраваньні дзяржавай. Але неўзабаве ўзяў роспуст з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасьвячэньні й быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт зь Віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасаваньня ягонай намінацыі. З гэтай прычыны быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681 годзе[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Невядомы мастак, 1683 г.
-
Невядомы мастак, 1684 г.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 183. — 377 с.
- ^ Грыцкевіч А. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 423.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0