Перайсьці да зьместу

Мікалай Пац (сын Юрыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Пац

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1527
Памёр 1585
Род Пацы
Бацькі Юры Пац
Фядора з Рагатынскіх
Жонка Аляксандра з Гальшанскіх
Дзеці Мікалай, Станіслаў, Дамінік, Павал, Ядвіга, Аляксандра, Фядора

Мікалай Пац (? — каля 1550) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (15091542) і падкаморы вялікі літоўскі (15271542), ваявода падляскі1543).

Трымаў Пераломскае і Госкае намесьніцтвы. Граф Сьвятой Рымскай імпэрыі (1515).

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Юрыя, намесьніка полацкага, і Фядоры з Рагатынскіх[1].

Меў шматлікія маёнткі, у якіх станам на 1528 было каля 7,5 тыс. сялянскіх двароў[2]. У 1510 распачаў засяленьне зямель у ваколіцах места Сейны. Першы двор заснаваў на месцы сучасных Бержніках (пазьней у 15471557 вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала тут места), разам зь якім пачалі ўзьнікаць іншыя паселішчы.

Ажаніўся з князёўнай Аляксандрай Гальшанскай. Меў зь ёй сыноў Мікалая, Станіслава, Дамініка і Паўла, ад якіх пайшлі галіны роду, а таксама дачок Ядвігу, Аляксандру і Фядору.

  1. ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.